Прафесія натхняе на самаразвіццё. Сёння – Міжнародны дзень ветэрынарнага ўрача. 21.by

Прафесія натхняе на самаразвіццё. Сёння – Міжнародны дзень ветэрынарнага ўрача

28.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб  атрымліваць задавальненне ад сваёй прафесіі, яе трэба любіць. Гэта простае правіла дапамагае Вераніцы Міцкевіч закрываць вочы на нейкія нязручнасці,  недахоп медпрэпаратаў і абсталявання для паўнацэннага аказання дапамогі жывёле. Як выказваецца сама дзяўчына: для любога ветэрынарнага ўрача галоўная ўдзячнасць – гэта выздараўленне жывёлы пасля хваробы.

вераніка

Пра Міжнародны дзень ветурача Вераніка, несумненна, ведае і прафесію абрала невыпадкова. У 2012 годзе скончыла Віцебскую ветэрынарную акадэмію. Працоўную дзейнасць пачынала ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Буда-Кашалёўскага раёна. Затым перавялася ў петрыкаўскую райветстанцыю вядучым урачом-вірусолагам, чым займаецца і сёння. На 0,5 стаўкі выконвае справу ветурача, аказваючы паслугі насельніцтву, лечачы іх гадаванцаў. За дзень да нашай сустрэчы Вераніка Мікалаеўна рабіла аперацыю 14-гадовай кошцы. Не так даўно дзяўчына выпусціла ў дзікую прыроду пугача, які пражыў у яе дома некалькі месяцаў. Драпежніка прынёс на выратаванне аднакласнік: паведаміў, што птушку збіла машына і ёй патрэбна дапамога. Вераніка не толькі лячыла бедака, але і лавіла мышэй, прымусова карміла, каб птушка не страціла жыццёвыя сілы. Калі не ўдавалася злавіць мыш, то харчаванне разнастайвала курыным мясам з магазіна.

У большасці сваёй малады ўрач вывучае ў бакаддзеле інфекцыі, да якіх схільная сельгасжывёла ў нашым раёне. А яшчэ выконвае кастрацыі, апрацоўку ран, вакцынацыі і іншыя непрадбачаныя маніпуляцыі. Цяпер, напрыклад, наступіў сезон піраплазмозу. Таму Вераніка Мікалаеўна раіць апрацоўваць дамашніх кошак і сабак ад кляшчоў. Для гэтага ў продажы ёсць спецыяльныя лекі. Але калі ўсё ж клешч прысмактаўся, то можна самастойна “выкруціць” яго ці звярнуцца да спецыяліста.

Дзяўчына распавядае пра сваю дзейнасць з такім натхненнем і эмоцыямі, што становіцца радасна – вось яна, тая моладзь, на якой яшчэ будзе трымацца свет, гатовая ў любы момант аказаць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, але не можа пра гэта папрасіць.

Вераніка Мікалаеўна адзначыла, што ёсць на Петрыкаўшчыне спецыялісты, якія з такім жа натхненнем працуюць даволі працяглы час і маюць цудоўны вопыт. Добрыя словы яна выказала на адрас ветурачоў Таццяны Герасіменка з пціцкага сельгаспрадпрыемства, Ганны Анісімавец з ляскавіцкага. Стараецца і набывае вопыт малады спецыяліст Соня Кулік у КСУП “Грабаў”. Карыфеямі ў гэтай галіне можна назваць Анатоля Дубіну, які працуе ў Навасёлках, і галоўнага ветурача раёна Сяргея Ачапоўскага. Вераніка адзначыла, што з такім кіраўніком працаваць прыемна і лёгка. Сяргей Іванавіч не толькі дае добрыя парады, але і “выбівае” медпрэпараты для гаспадарак, аказвае дапамогу ў правядзенні дэзінфекцыі вытворчых памяшканняў. Зразумела, што не кожнай гаспадарцы па сілах разлічыцца за аказанне такіх паслуг.

Дзяўчына расказала, што тры гады працавала ў прыватнай ветэрынарнай клініцы ў Санкт-Пецярбургу. Зразумела, ёсць з чым параўноўваць. Там цудоўная аснашчанасць, ёсць усё для аказання ветдапамогі:  лабараторыя для аналізаў, апараты УГВ, МРТ і гэтак далей. Таму Вераніка не ўтойвае, што  вернецца туды ў хуткім часе. А пакуль павышае сваю кваліфікацыю, чытаючы ветдаведнікі, праглядваючы ў інтэрнэце майстар-класы і вэбінары.

Поспехаў, Вераніка! І заставайся такой жа пазітыўнай і натхнёнай!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб  атрымліваць задавальненне ад сваёй прафесіі, яе трэба любіць. Гэта простае правіла дапамагае Вераніцы Міцкевіч закрываць вочы на нейкія нязручнасці, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика