Конкурсы
02.05.2018
—
Разное
|
ВЯРШЫНІ «ЖАВАРОНАЧКАЎ» Юныя спевакі з нашага раёна не першы раз удзельнічаюць у Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні». Напрыканцы сакавіка гэты конкурс зноў прайшоў у Мінску – на абноўленай сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў. У ІV Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні – 2018″ прынялі ўдзел больш за пяць тысяч удзельнікаў з шасці краін. Такая колькасць талентаў не перашкодзіла ўзорнаму ансамблю народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў вылучыцца сваёй прыгажосцю і звярнуць увагу журы на высокі ўзровень выкальніцкага майстэрства. Калектыў адзначаны лаўрэацкім дыпломам І ступені. Ансамбль атрымаў запрашэнне прыняць удзел у ІХ Міжнародным фестывалі «Фальковы інсперацыі», які пройдзе ў Польшчы ў чэрвені бягучага года. Юная зорачка ансамбля «Жавароначкі» Марыя Яўсейчык, якая неаднаразова заваёўвала дыпломы на конкурсах, і на «Новых вяршынях – 2018″ сумела выдатна выступіць сольна ў намінацыі народны вакал і атрымаць лаўрэацкі дыплом І ступені. Дыпломам фіналіста ўзнагароджаны Яўген Кульша. Ансамбль народнай песні «Стаўбчаначка», якім таксама, як і «Жавароначкамі», кіруе выкладчык Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Канаплянікава-Доўнар, узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Людміла Пятроўна з удзячнасцю называе інструментальную групу выкладчыкаў у складзе канцэртмайстра Ягора Дырды, стрыпачкі Таццяны Кот, цымбалісткі Анастасіі Бар’ясь,бас-гітарыста Дзмітрыя Вяршэні, выканаўца на ўдарнай устаноўцы Артура Лапкоўскага, харэографа Юлію Бохан, якія ўпрыгожылі выступленне дзяцей адмысловым жывым музычным суправаджэннем.
КЛЕЦКІ КАРАГОД СЯБРОЎ Харэаграфічныя калектывы нашага раёна паспяхова паўдзельнічалі ў 10-м абласным фестывалі «Карагод сяброў», які адбыўся ў Клецку. Узорны харэаграфічны ансамбль мажарэтак «Феерыя» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Жук удастоены дыплома І ступені. Гэтаму адметнаму прыгожаму калектыву журы ўручыла яшчэ адзін дыплом – у намінацыі «За лепшае валоданне прадметам». Яны ў гэтым уменні сапраўдныя віртуозы. Яшчэ адзін дыплом І ступені заваявалі стаўбчане – узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» пад кіраўніцтвам Наталлі Захаравай раённага Цэнтра культуры адзначаны гэтай узнагародай у намінацыі «Народны стылізаваны танец». Узорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» пад кіраўніцтвам Людмілы Несцярук узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Народны сцэнічны танец». Ансамблі «Феерыя, «Гарошынка», «Лявоначкі» яшчэ раз пацвердзілі, што знаходзяцца ў ліку лепшых харэаграфічных дзіцячых калектываў не толькі нашага раёна, але і вобласці. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВЯРШЫНІ «ЖАВАРОНАЧКАЎ» Юныя спевакі з нашага раёна не першы раз удзельнічаюць у Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні». Напрыканцы сакавіка гэты конкурс... |
|