«Неделя леса-2018» в Осиповичском районе. Итоги подведены. 21.by

«Неделя леса-2018» в Осиповичском районе. Итоги подведены

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На традыцыйнае вясенняе запрашэнне Мінлясгасу паўдзельнічаць у пасадцы лясоў адгукнулася 620 асіпаўчан.

З дапамогай валанцёраў была праведзена пасадка драўніннай расліннасці ўздоўж аўтадарог і на раней высечаных дзялянках. Агульная плошча новага лесу склала 80 гектараўна ёй размясціліся 320 тысяч сеянцаў і 1200 саджанцаў.


З лясоў, якія маюць рэкрэацыйную каштоўнасць, вывезена 70 кубаметраў смецця, адрамантавана 6 зон адпачынку.

Найбольш плённа ўдзельнічалі ў мерапрыемствах “Тыдня лесу” прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, аховы правапарадку, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ДЭУ № 73, БРСМ, навучальных устаноў — прафесійна-тэхнічнага каледжа, СШ №№ 1, 3, 4, Дараганаўскай і Каменіцкай школ.

Паколькі сёлетні “Тыдзень лесу” быў прысвечаны Году малой радзімы, гэта стала нагодай для праяўлення “ініцыятывы знізу” — пасадкі дрэў у паселішчах. Напрыклад, у вёсцы Радуцічы Дараганаўскага сельсавета жыхарка Анастасія Літцава прапанавала аднавяскоўцам узнавіць знесеную яшчэ ў 80-я гады алею, якая па агульным меркаванні была найбольш адметнай часткай мясцовага ландшафту. Сельвыканкам падтрымаў задумку арганізацыйна, ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” — матэрыяльна, забяспечыўшы патрэбную колькасць саджанцаў ліпы. А дэпутаты сельсавета самі ахвотна паўдзельнічалі ў незвычайнай пасадцы.

Галоўны вынік узгаданай вышэй акцыі ў тым, што яна будзе мець працяг. Частка радуціцкіх жыхароў, якія па розных прычынах у ёй не ўдзельнічалі, пажадалі правесці “матч-рэванш” — разбіць алею з каштанаў на ўзбярэжжы Пцічы. Праўда, каб дрэвы гарантавана прыжыліся, давядзецца пачакаць да восені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На традыцыйнае вясенняе запрашэнне Мінлясгасу паўдзельнічаць у пасадцы лясоў адгукнулася 620 асіпаўчан. З дапамогай валанцёраў была праведзена пасадка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика