Грамотами и премиями наградят лучших тружеников Бешенковиччины. 21.by

Грамотами и премиями наградят лучших тружеников Бешенковиччины

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З мэтай своечасовага правядзення веснавых палявых работ, павышэння маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў Савет упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК абвясцілі аб арганізацыі раённага спаборніцтва па правядзенні веснавой сяўбы ў 2018 годзе.

Як расказала рэдакцыі "Зары" старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка, пераможцай на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур прызнаецца гаспадарка, якая забяспечыць правядзенне веснавой сяўбы ў аб'ёмах, вызначаных заданнем, у аптымальныя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні, завершыць сяўбу збожжавых і зернебабовых культур да 9 мая 2018 года з выкананнем усіх патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў па вырошчванні сельскагаспадарчых культур, выканае заданні па пашырэнні ўдзельнай вагі пасеваў як у чыстым выглядзе, так і ў сумесях ў структуры шматгадовых траў 80%.

— Не дапускаюцца парушэнні правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, — падкрэсліла Яўгенія Сцяпанаўна. — Пры падвядзенні вынікаў таксама ўлічваюцца ўзровень забеспячэння работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах, санітарнымі і бытавымі ўмовамі.

Гаспадарка, якая зойме прызавое месца па выніках раённага працоўнага спаборніцтва, узнагароджваецца Ганаровай граматай упраўлення райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Сярод механізатараў, якія дасягнулі найбольшай выпрацоўкі на вясенне-палявых работах з добрай і выдатнай якасцю, лідараў вызначаць па чатырох відах работ: падрыхтоўка глебы; унясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых і азімых культур, шматгадовых траў; сяўба яравых збожжавых і зернебабовых культур; хімпраполка азімых.

Механізатарам, якія занялі прызавыя месцы, уручаецца Грамата ўпраўлення райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовая прэмія за кошт гаспадаркі (пры наяўнасці грашовых сродкаў) у памеры: за 1-е месца — 10 базавых велічынь, за 2-е —8 б. в., за 3-е месца – 6 б. в.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай своечасовага правядзення веснавых палявых работ, павышэння маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў Савет упраўлення сельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика