Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

717 тон 871 кілаграм бярозавіку нарыхтавана ў сезоне працаўнікамі Асіповіцкага доследнага лясгаса. Найбольш вынікова папрацавалі Каранскае, Дараганаўскае, Цэльскае і Татаркаўскае лясніцтвы, на чыім рахунку 214, 96, 82 і 76 тон соку адпаведна. Асноўныя партнёры, якім рэалізаваўся гэты карысны прадукт, — СТАА “Аазіс груп” з Бабруйска, ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напояў”, УП “Вланпак” са Смалявіч і Кіраўскі харчовы камбінат. 124,5 тоны бярозавіку экспартавана ў Літву.

* * *

695 цэнтнераў малака за студзень-сакавік здадзена перапрацоўшчыку землякамі, якія трымаюць на ўласным падворку кароў. Гэта 79,3% да леташняга аналагічнага перыяду. Налічана гаспадарам за малако 32719 рублёў.

* * *

904 натарыяльныя дзеянні ажыццёўлена ў I квартале натарыяльнай канторай раёна. Часцей за ўсё жыхары звярталіся за пасведчаннямі аб праве на спадчыну — такіх дакументаў выдадзена 239. Таксама зроблена 127 выканаўчых надпісаў, засведчана 115 дагавораў адчужэння нерухомай маёмасці, 130 даверанасцей.

* * *

Добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў зараз на парадку дня ў Лапіцкім сельвыканкаме. Спілена 15 аварыйных дрэваў, набыты матэрыялы для агароджвання могілак у вёсцы Уборак. Значная ўвага напярэдадні майскіх свят надаецца догляду за помнікамі і воінскімі пахаваннямі, якіх на тэрыторыі сельсавета 15. Да гэтай справы актыўна далучаюцца школы, працаўнікі Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы і філіяла “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, ваеннаслужачыя в/ч 64608.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
717 тон 871 кілаграм бярозавіку нарыхтавана ў сезоне працаўнікамі Асіповіцкага доследнага лясгаса. Найбольш вынікова папрацавалі Каранскае, Дараганаўскае,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика