Звярніце ўвагу. 21.by

Звярніце ўвагу

04.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Кансультацыі натарыусаў

У рамках правядзення акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі 8 мая дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.

15 мая ў рамках акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і, бясплатныя кансультацыі спецыялістаў будуць праводзіцца для бацькоў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

На працягу ўказаных дзён, 8 і 15 мая, усе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыі па юрыдычных пытаннях: афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавора і шэрага іншых.

Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, рэжым іх работы — на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by 

… і супрацоўнікаў органаў прымусовага выканання

Аддзел прымусовага выканання Пастаўскага раёна праводзіць дабрачынную акцыю, прысвечаную 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. 7 мая з 9.00 да 11.00 адбудзецца “прамая лінія” па пытаннях дзейнасці органаў прымусовага выканання, тэл. 2-09-37.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны таксама змогуць атрымаць бясплатную кансультатыўную дапамогу дома, папярэдне (да 7 мая) патэлефанаваўшы на нумар 2-73-83.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Кансультацыі натарыусаў У рамках правядзення акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі 8 мая дадуць бясплатныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика