Рэдактар часопiса «Гаспадыня» Зіновій Прыгодзiч сустрэўся з землякамi ў Пiнскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. 21.by

Рэдактар часопiса «Гаспадыня» Зіновій Прыгодзiч сустрэўся з землякамi ў Пiнскай цэнтральнай раённай бібліятэцы

06.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Встреча с Зиновием Пригодичем (3)
«Айчыну сілкуюць асобы». Менавіта пад такой назвай напрыканцы красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з нашым земляком, вядомым у рэспубліцы чалавекам З.К. Прыгодзічам.

Імя Зіновія Кірылавіча ў журналісцкім і пісьменніцкім асяроддзі згадваецца з павагай. Ён – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, аўтар больш за два дзясяткі мастацкіх і дакументальных кніг, лаўрэат прэмій «Залатое пяро» і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, удастоены званняў «Выдатнік друку Беларусі», «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь», кандыдат філасофскіх навук. З 1992 года з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Гаспадыня».

Встреча с Зиновием Пригодичем
З.К. Прыгодзіч нарадзіўся ў вёсцы Лышча ў сям’і Кірыла Якаўлевіча і Серафімы Піліпаўны ў кастрычніку 1944 года. Бацькі Зіновія Кірылавіча ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, і на гэтай зямлі да іх сына прыйшло жаданне пісаць самому, пісаць так, каб здзівіць іншых.

Яшчэ ў школе юнак марыў стаць журналістам. І гэтая мара пачала спраўджвацца. Адразу ж пасля заканчэння сярэдняй школы хлапца запрасілі на працу ў Лагішынскую раённую газету «Калгасная праўда».

У тыя часы, каб паступіць на факультэт журналістыкі, патрэбна было мець не меней чым два гады практычнай работы. У 1967 годзе Зіновій Кірылавіч скончыў журфак Белдзяржуніверсітэта і ўладкаваўся ў газету «Звязда» – спачатку літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела. З 1984 года З.К. Прыгодзіч – загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Менскай вышэйшай партыйнай школы. Пасля быў галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия».

Спрабаваць свае сілы ў літаратуры Зіновій Прыгодзіч пачаў у юнацкія гады. Спачатку гэта былі вершы. Аднак, пасталеўшы, зразумеў, што ён – празаік, а не паэт.

Друкавацца пачаў у 1957 годзе, выступаючы ў раённым, абласным, рэспубліканскім друку.

Пачаткам творчага шляху Зіновій Кірылавіч лічыць 1963 год, калі ў «Палескай праўдзе» было надрукавана яго апавяданне «Деньги».

Встреча с Зиновием Пригодичем (2)
Агульнавядома, што надзвычай моцныя імпульсы даюць пісьменніку родныя мясціны, той кут, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў дзіцячыя гады. Родны кут дае натхненне, а часта і багаты канкрэтны матэрыял для творчасці.

Так адбылося і ў творчасці нашага земляка. Напрыклад, у аповесці «Ноч перад нядзеляю» дзеянне адбываецца на Піншчыне.

І хаця героі аповесці выдуманыя, як і выдумана вёска, але ўспамінаюцца і існуючыя Дабраслаўка, Лагішын, Пінкавічы. Дарэчы, многія мясцовыя жыхары, прачытаўшы гэты твор, пазнавалі ў яго героях сваіх суседзяў, настолькі па-майстэрску былі выпісаны аўтарам вобразы дзеючых асоб. Аб гэтым гаварылі землякі Зіновія Кірылавіча, якія прыехалі на сустрэчу з ім.

Встреча с Зиновием Пригодичем (1)
Першая кніга «Добры дзень, сад!» была выдадзена ў 1974 годзе, праз два гады пабачыла свет дакументальная аповесць «Строгая доброта», а яшчэ праз год – дакументальная аповесць «Крылы дужэюць у палёце». У 1979 годзе выйшаў зборнік нарысаў «Жменя зярнят».

Усе творы аўтара прысвечаны людзям беларускай вёскі, людзям працы. Героі яго твораў – аратыя і пастухі, механізатары, брыгадзіры і старшыні калгасаў. Людзі простыя, працавітыя, шчырыя і сумленныя. Людзі, якія сваёй працай упрыгожваюць родную зямлю і робяць наша жыццё багацейшым, радаснейшым, шчаслівейшым.

У 2011 годзе выйшла кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: з цэлым народам гутарку весці». Гэта кніга ў некаторай ступені можа падацца нечаканым здабыткам журналіста і пісьменніка. Пад адной вокладкай сабраны творчыя партрэты вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру. Як расказаў Зіновій Кірылавіч, праца над гэтай кнігай вельмі яго захапіла, і ў выніку атрымалася тры кнігі. Над імі ён працаваў на працягу 10 год і «намаляваў» трыццаць партрэтаў знакамітых асоб. Дарэчы, як падзяліўся Зіновій Кірылавіч, да сустрэчы са знакамітым чалавекам ён рыхтаваўся вельмі сур’ёзна – больш за месяц, а то і цэлых два, збіраючы увесь матэрыял пра будучага героя сваёй кнігі. Перад сустрэчай ён ужо, можна сказаць, завочна ведаў таго чалавека, з якім павінен быў сустрэцца. Таму і гутаркі былі потым цікавыя, чалавек давяраў свайму суразмоўцу і цалкам раскрываўся. У выніку атрымліваўся цікавы і мнагагранны партрэт. Таму «Постаці» Зіновія Прыгодзіча былі так высока ацэнены. Кожная кніжка была адзначана прэміяй. За першую аўтар атрымаў рэспубліканскую літаратурную прэмію «Залаты купідон», за другую – літаратурную прэмію імя Кандрата Крапівы, а за трэцюю – самую высокую адзнаку – Нацыянальную літаратурную прэмію. Гэта адбылося летась, у Полацку, у Дзень беларускага пісьменства Зіновій Кірылавіч атрымаў заслужаную ўзнагароду.

Встреча с Зиновием Пригодичем (4)
Усе, хто прыйшоў на сустрэчу са знакамітым земляком, упэўнена, ні на хвіліну не пашкадавалі аб гэтым. Такая панавала ў зале атмасфера, што здавалася, тут сабраліся ўсе сваякі або вельмі добрыя сябры.

На вечарыну прыйшлі былы класны кіраўнік З.К. Прыгодзіча Яўгенія Антонаўна Юшкевіч, аднакласніцы Анастасія Максімаўна Побат і Аляксандра Уладзіміраўна Кавалёва, якая працавала настаўніцай у Лышчанскай школе.

Дарэчы, Аляксандра Уладзіміраўна падзялілася сваім даследаваннем мянушак мясцовых жыхароў, якое вельмі зацікавіла Зіновія Кірылавіча, і ён паабяцаў уключыць яго у сваю будучую кнігу, над якой зараз працуе. Свае вершы, невялічкі экспромт перад тым, як збіралася на працу, прачытала метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Жана Верыч. Яны таксама спадабаліся Зіновію Кірылавічу, і ён запэўніў, што вершы паэткі, якая, дарэчы, аказалася родам з Лышча, будуць надрукаваны ў часопісе «Гаспадыня». М.І. Ляшук, пастаянны аўтар часопіса, які рэдагуе Зіновій Кірылавіч, падзялілася ўспамінамі аб знаёмстве з З.К. Прыгодзічам, калі ён быў на пасадзе замміністра інфармацыі. Добрыя словы ў яго адрас прагучалі таксама і ад паэта Анатоля Шушко, і ад бібліятэкара Лышчан-скай бібліятэкі М.І. Прыгодзіч, і ад дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі А.І. Анташук. Пачынаючы аўтар, член клуба «Пінчукі» Анатоль Козіч натхніўся ранейшай сустрэчай з Зіновіем Кірылавічам і напісаў верш, які потым паклаў на музыку і на вечарыне выканаў песню пад гітару. Песні таксама гучалі і ў выкананні народнага ансамбля народнай песні «Крыніцы» Пінкавіцкага СДК. Прыемныя галасы выканаўцаў не маглі не спадабацца нашаму земляку, асабліва яго ўразіла выкананне песні на яго вершы «Ой, гора-бяда». Зіновій Кірылавіч нават захацеў зрабіць асобнае фота са спевакамі сабе на памяць.

З задавальненнем слухалі Зіновія Кірылавіча калегі па пяру, прыхільнікі яго творчасці, сярод якіх члены клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», а таксама навучэнцы Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Бо ўсё, аб чым ён піша, над чым працуе, роднае і блізкае кожнаму чалавеку.

Сімвалічна, што гэтая сустрэча адбылася ў Год малой радзімы.

Таму што ўсё пачалося менавіта з невялікай вёскі Лышча, дзе малым хлопчыкам Зіновій Кірылавіч адкрываў для сябе першыя жыццёвыя радасці, дзе спрабаваў сябе ў творчасці, і менавіта ёй ён абавязаны ўсім, што мае зараз.

 Іна УРБАНОВІЧ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> «Айчыну сілкуюць асобы». Менавіта пад такой назвай напрыканцы красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з нашым земляком, вядомым у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика