Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Якаў Міхайлавіч Глушакоў. 21.by

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Якаў Міхайлавіч Глушакоў

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

101 (Копировать)У вёсцы Зарэчча, на стромкім беразе маляўнічай ракі Янкі, размешчана сядзіба Якава Міхайлавіча Глушакова — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост (летась ён адзначыў 90-гадовы юбілей), Якаў Міхайлавіч захоўвае бадзёры настрой, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця. У час нашага прыезду ветэран змятаў мятлой леташняе лісце за гаспадарчымі пабудовамі.

— Я не прывык сядзець без працы, — сказаў нам пры сустрэчы Якаў Міхайлавіч. — З маленства бацькі прывучылі да работы, дбайна адносіцца да зямлі, ветліва абыходзіцца з людзьмі.

Крыху адпачыўшы, Якаў Міхайлавіч пагутарыў з намі у зробленай уласнымі рукамі альтанцы.

Нарадзіўся ён у вёсцы Жытаполле былога Валожынскага сельскага Савета. Калі прыйшоў час служыць у войску, юнака прызвалі на праходжанне трохтыднёвай спецыяльнай ваеннай падрыхтоўкі. Па яе заканчэнні, атрымаўшы пагоны сяржанта, Якаў Міхайлавіч быў накіраваны на 1-ы Прыбалтыйскі фронт. Вызваляў ад ворага поўнач Беларусі, Латвію, удзельнічаў у кровапралітных баях па ўзяцці ўсходняга фарпоста нямецка-фашысцкіх захопнікаў — горада Кёнігсберг. У адным з чарговых вулічных баёў Якаў Міхайлавіч атрымаў кантузію. Як успамінае сам ветэран, яго без прытомнасці прывезлі ў Брэст для лячэння ў вайсковым шпіталі. У гэтым жа горадзе ён і служыў да 1951 года, ахоўваў дзяржаўную мяжу Савецкага Саюза.

Вярнуўшыся ў родныя мясціны, былы вайсковец уладкаваўся на машынна-трактарную станцыю. У 1960 годзе Якаў Міхайлавіч пачаў працаваць вадзіцелем “хуткай дапамогі” у цэнтральнай раённай бальніцы, адкуль трыццаць год назад і пайшоў на заслужаны адпачынак.

— Канечне, сумна іншы раз бывае на душы, калі ў думках вяртаешся ў тыя часы ваеннага ліхалецця, цяжкога аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі, — падзяліўся думкамі Якаў Міхайлавіч. — У мінулым годзе памерла мая спадарожніца жыцця. Але, на шчасце, адведваюць часта дзеці, прыязджаюць унукі. Сацыяльны работнік дапамагае спраўляцца з хатнімі клопатамі.

9 мая Якаў Міхайлавіч зноў апране свой пінжак з ордэнамі і медалямі, каб урачыста сустрэць семдзясят трэцюю гадавіну Вялікай Перамогі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика