Двайны юбілей адзначыла Лужкаўская сярэдняя школа: 270 год таму ў Лужках з’явілася першая адукацыйная ўстанова. А сучасны будынак Лужкаўскай школы, у якім сёння праводзяцца заняткі, гасцінна расчыніў свае дзверы 40 год назад. 21.by

Двайны юбілей адзначыла Лужкаўская сярэдняя школа: 270 год таму ў Лужках з’явілася першая адукацыйная ўстанова. А сучасны будынак Лужкаўскай школы, у якім сёння праводзяцца заняткі, гасцінна расчыніў свае дзверы 40 год назад

08.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4285-а (Копировать)

270 год назад  у мястэчку Лужкі была адкрыта  першая адукацыйная ўстанова —  школа ксяндзоў-піяраў. Гэта дата з’яўляецца кропкай адліку ў гісторыі Лужкаўскай сярэдняй школы, якая ўрачыста адзначыла свой юбілей 4 мая.  А 40 гадоў  назад гасцінна расчыніў свае дзверы для вучняў і сучасны будынак  навучальнай установы, дзе сёння праводзяцца заняткі. Павіншаваць любімую школу з двайным юбілеем  прыйшлі педагогі –ветэраны,  выпускнікі розных год, прадстаўнікі працоўных калектываў і мясцовага самакіравання, шэфы, спонсары.  З найлепшымі віншаваннямі і пажаданнямі ў гэты дзень у школу завіталі консул Латвійскай рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, дэлегацыі Зарасайскага раённага самакіравання Літоўскай рэспублікі , якую ўзначаліў мэр Нікалаюс Гусевас і дэлегацыя самакіравання Айзкраўкленскага краю Латвійскай рэспублікі  пад кіраўніцтвам мэра Леонса Лідумса, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый  Ламака, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег  Морхат , намеснік старшыні  Юрый  Васілеўскі і  кіраўнікі аддзелаў Шаркаўшчынскага райвыканкама, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін,дэлегацыі гасцей – прадстаўнікоў Цэнтральнага батанічнага саду Акадэміі Навук Беларусі, педагогі з розных школ Беларусі і замежжа, шмат іншых гасцей. Невялікая сельская школа, у якой на сённяшні дзень атрымліваюць адукацыю 146 вучняў, гасцінна расчыніла свае дзверы для кожнага.

Пачалося ўрачыстае мерапрыемства з адкрыцця музея  школы, вопыт работы якой у розных накірунках дзейнасці неаднаразова дэманстраваўся на  мерапрыемствах рознага ўзроўню. У музеі сабрана дакладная інфармацыя аб людзях, якія ў розныя гады ўзначальвалі школу ў Лужках, працавалі ў ёй і вучыліся. А самі вучні Лужкаўскай  школы, дзякуючы экспанатам, сабраным у музеі, цяпер змогуць даведацца, чаму вучыліся, як выглядалі і чым займаліся вучні і настаўнікі былой эпохі.

Працягам мерапрыемства стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны вучнямі і настаўнікамі. На прыгожую школьную сцэну з падарункамі да юбілею і найлепшымі пажаданнямі выходзілі госці  — кіраўніцтва раёна, дэлегацыі замежных гасцей, выпускнікі розных гадоў, шмат іншых гасцей, якіх з вясковай школай у Лужках звязвае цеснае супрацоўніцтва.

Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласці і 270 год – гэта нямала. За гэтай датай  — цэлая эпоха. А ў гісторыі самой сельскай школы было і шмат поспехаў, здараліся і  няпростыя гады. Інакш проста не бывае. Як сказаў адзін з гасцей урачыстасці, Лужкі – гэта прыклад таго, як маленькая школа выхоўвае і выпускае ў дарослае жыццё вялікіх людзей. І сапраўды, у Лужкаўскай сярэдняй школе выпускнікоў, якія знайшлі сваё месца ў жыцці і дасягнулі значных вышынь – нямала. За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, за поспехі ў выхаванні і адукацыі падрастаючага пакалення Ганаровую грамату  Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў дырэктару Лужкаўскай школы Ларысе Віктараўне  Гаранінай, а Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта – настаўніцы-дэфектолагу Ларысе Яўгенаўне Шуман. Падзякамі старшыні райвыканкама ўзнагароджаны настаўніца пачатковых класаў Ларыса Элефтараўна Швед і настаўнік працоўнага навучання Анатолій Уладзіміравіч Крыўка. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама начальнік гэтага аддзела Мікалай Мікалаевіч Рубацкі ўручыў бібліятэкару Таццяне Юр’еўне Кабяк і настаўніцы музыкі Людміле Міхайлаўне Гірэй. Супрацоўнікі калектыву атрымалі ўзнагароды і ад Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

А сертыфікат на атрыманне актыўнай акустычнай апаратуры і радыёмікрафона для Лужкаўскай сярэдняй школы Ларысе Віктараўне Гаранінай уручыў старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзміторый Міхайлавіч Ламака, сертыфікат на рэалізацыю  500 беларускіх рублёў – старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат. З падарункамі ў школу прыехалі і дэлегацыі замежных гасцей з Латвіі і Літвы, шчырыя словы віншаванняў ў адрас настаўнікаў і вучняў прагучалі ад консула Латвійскай рэспублікі ў Віцебску Угіса Скуі, прадстаўнікоў дэлегацый з Літвы і Латвіі.

У дзень юбілею на святочную сцэну  выходзіла шмат гасцей, не толькі настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы і вучні, але і ўсе, каго з Лужкаўскай  школай звязваюць шматгадовыя сяброўскія адносіны.У ліку такіх людзей – загадчык аддзела Цэнтральнага батанічнага саду, акадэмік Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў.  Завяршылася ўрачыстасць экскурсіяй у школьны дэндрарый, дзе ў дзень юбілею было пасаджана сімвалічнае “дрэва сяброўства”, а таксама малады дубок – падарунак  гасцей з літоўскага горада Зарасай.

Юбілей школы – ужо таксама частка яе гісторыі. Завяршылася свята. Прагучалі ўсе найлепшыяы пажаданні. Уручаны падарункі. І зноў кожную раніцу ў Лужкаўскую сяырэднюю школу на заняткі спяшаюцца дзеці і іх настаўнікі. Так жа, як і было на працягу апошніх 270-ці год. Жадаем школе паспяхова развівацца і вучыць дзяцей яшчэ не адно стагоддзе. Шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто раздзяліў з калектывам навучальнай установы радасць цудоўнай падзеі – значнага для навучальнай установы юбілею,  выказала дырэктар школы Ларыса Віктараўна Гараніна.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_4287 (Копировать) IMG_4291 (Копировать) IMG_4297 (Копировать) IMG_4298 (Копировать) IMG_4307 (Копировать) IMG_4310 (Копировать) IMG_4311 (Копировать) IMG_4324 (Копировать) IMG_4328 (Копировать) IMG_4333 (Копировать) IMG_4334 (Копировать) IMG_4336 (Копировать)IMG_4353 (Копировать) IMG_4362 (Копировать) IMG_4363 (Копировать) IMG_4369 (Копировать) IMG_4371 (Копировать) IMG_4390 (Копировать) IMG_4394 (Копировать) IMG_4409 (Копировать) IMG_4417 (Копировать) IMG_4421 (Копировать) IMG_4426 (Копировать) IMG_4429 (Копировать) IMG_4442 (Копировать) IMG_4446 (Копировать) IMG_4453 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика