У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы машыны. 21.by

У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы машыны

12.05.2018 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы аўто. Як паведамляе ДАІ Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 11 траўня ў 19.30. Хлопец ехаў роварам па праезнай частцы і рухаўся праз скрыжаванне раўназначных дарог. Там яго збіў аўтамабіль “Пежо”, за рулём якога была 27-гадовая дзяўчына.

Падлетак атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў лякарню. Па факце дарожнага здарэння ладзяць праверку.

Ад пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 26 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У выніку гэтых аварыяў 3 дзяцей загінулі, 27 былі траўмаваныя.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы аўто. Як паведамляе ДАІ Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 11 траўня ў 19.30. Хлопец ехаў роварам па праезнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика