За сумленную і шчырую працу
13.05.2018
—
Разное
|
У мінулую пятніцу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Калошыч завіталі ў ААТ «Каганец», каб павіншаваць пераможцаў спаборніцтва з працоўнай перамогай. – Пасяўная кампанія выйшла на фінішную прамую і па традыцыі, якая працягваецца не першы год, мы адзначаем падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза і падарункамі лепшых механізатараў і спецыялістаў, якія вызначыліся асаблівай працавітасцю падчас правядзення веснавых палявых работ. Сёлета прынята рашэнне ўшаноўваць і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія на працягу пасяўной забяспечвалі бесперабойную работу сваіх падначаленых, рабілі ўсё для таго, каб дастаткова было мінеральных угнаенняў, паліва, запасных частак і іншых неабходных матэрыялаў, належным было харчаванне механізатараў, – сказаў Дзяніс Сяргеевіч, уручаючы ўзнагароду дырэктару перадавой гаспадаркі Пятру Малахаву (на здымку). – Менавіта калектыў хлебаробаў гэтага таварыства першым прыступіў да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, на працягу ўсёй пасяўной лідзіраваў па тэмпах і паспяхова, у аптымальныя тэрміны, завяршыў сяўбу ўсіх сельскагаспадарчых культур, якія вырошчваюцца ў гаспадарцы. Кіраўнік здолеў умела і прафесіянальна арганізаваць работу, што пасадзейнічала хуткаму і якаснаму правядзенню веснавой палявой кампаніі. Атрымаў падзячнае пісьмо і механізатар Аляксандр Кавалёў, які парупіўся на падрыхтоўцы глебы. – Людзі добрасумленна падрыхтавалі тэхніку, адрэгулявалі належным чынам пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты, шчыра працавалі, што дазволіла адсеяцца ў самыя сціслыя тэрміны, – сказаў Пётр Міхайлавіч. – Прыспешвала і позняя вясна, неабходна было як мага хутчэй закрыць вільгаць. Справіліся і пасеялі якасна. Будзем чакаць дружных усходаў і даглядаць пасевы. Удзячны ўсім працаўнікам за работу, за прафесіяналізм і ўменне. Яны заслужылі ў нядзелю свой першы з пачатку пасяўной выхадны дзень. Сёлета у таварыстве разлічваюць атрымаць валавы збор збожжавых культур у межах пяці тысяч тон, накапаць з кожнага гектара не менш за 500 цэнтнераў цукровых буракоў і сабраць на круг 300 цэнтнераў зялёнай масы кукурузы. Гэтымі днямі працягваецца сяўба аднагадовых траў. У рамонтных майстэрнях ушчыльную прыступілі да падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі да наступнай важнай палявой кампаніі – нарыхтоўкі кармоў. Падзячныя пісьмы атрымалі механізатары, перадавікі спаборніцтва: Казімір Дамброўскі, Дзмітрый Сагайдакевіч і Сяргей Палуян (ААТ «Агранёманскі), якія вызначыліся на падрыхтоўцы глебы, сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў; Сяргей Лабун, Антон Какошын і Эдуард Неўмяржыцкі (ААТ «Рубяжэвічы») – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, пагрузцы і ўнясенні арганікі; Генадзій Недзень, Алік Крывашэй, Сяргей Ланкевіч (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, ворыве глебы і сяўбе цукровых буракоў; Аляксандр Калошыч, Альфрэд Чарнец (ААТ «Дзераўное») – на ўнясенні арганікі і ворыве глебы; Павел Ліпніцкі, Генадзій Юргель, Сяргей Паляшчук, Генадзій Доўнар і Аляксандр Шаламоўскі (ААТ «Налібакі Агра») – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, пагрузцы арганікі, ворыве глебы, падрыхтоўцы глебы, сяўбе збожжавых і зернебабовых; Павел Мазанік (ААТ «Радзіма Дзяржынскага») – на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур. Узнагароджаны галоўны інжынер ААТ «Жацерава» Дзяніс Скачко і галоўны аграном ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Аляксей Чандакоў. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень разам са старшынёй райкама... |
|