Устаноўлена гэтае свята указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 г. рэспубліканскага рэферэндума, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.
5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.
Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка распазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Улад Скамарох ГЕРБ І СЦЯГ Беларускі Герб і Сцяг – Суверэннасці працяг, Развіцця Дзяржавы вектар, Тут, канешне, лішні лектар. Вехі слаўныя дарог, Гістарычных перамог, Рэха годнасці і славы Кажуць сімвалы Дзяржавы. Шлях далейшы развіцця, Курс дзяржаўны і жыцця Носяць Герб і Сцяг, бясспрэчна, Так злажылася спрадвечна. Герб і Сцяг – Дзяржавы твар, Знакі для дзяйснення мар, Хоць час шчасця, хоць нягод – Аб’ядноўваюць народ. Няхай нашы Герб і Сцяг Заўжды дома і ў гасцях Больш аруць прэстыжу ніву… Беларусь! Жыві шчасліва!
Устаноўлена гэтае свята указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь...