Старт, які шмат абяцае. 21.by

Старт, які шмат абяцае

17.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

160518c

Святлана Бурак папрацавала толькі адзін год і ўжо ўдастоена да Дня медыцынскай сястры, які адзначаўся 12 мая, быць узнагароджанай падзякай упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама. Факт гэты аб многім гаворыць. Прыемную, ветлівую, жыццярадасную, гатовую прыйсці на дапамогу дзяўчыну многія, хто звяртаўся ў хірургічны кабінет райпаліклінікі, запомнілі і адрасоўвалі ёй нямала ўдзячных слоў. Яна прыгожа, дакладна, хутка, з любоўю выконвае сваю работу – хвілін для перадыху ў медыцынскай сястры не бывае. Патрэбна выканаць перавязкі, быць заўсёды напагатове, побач з урачом, дапамагчы пры правядзенні амбулаторных хірургічных умяшальніцтваў, паспець па ўсіх патрабаваннях весці дакументацыю прыёмаў.

Святлана Бурак гаворыць, што яна вельмі любіць сваю работу. У гэтым не даводзіцца сумнявацца. Пасля заканчэння Барысаўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Святлана прыехала на працу ў свой раён. Яна мела абавязацельствы перад цэнтральнай раённай бальніцай, так як навучалася па дагаворы мэтавай падрыхтоўкі. Малады спецыяліст была прызначана на працу ў хірургічны кабінет паліклінікі. Святлана гаворыць, што гэтае першае месца работы прадаставіла найлепшую практыку для пачынаючага медыка. Работа ў хірургічным кабінеце патрабуе ўменняў, пастаяннага ўдасканалення. Урачы пацвердзяць, што Святлана за год самастойнай работы шмат чаму навучылася, смела «ўехала» ў сваю прафесію. Больш таго, па сваім асабістым жаданні дадаткова бярэ дзяжурствы ў аддзяленні хуткай дапамогі, выязджае на выклікі, працуе па зменах, якія прыпадаюць і на начны час. Работа ў брыгадзе хуткай дапамогі – гэта таксама выдатная практыка для павышэння кваліфікацыі. Кіраўніцтва бальніцы пацвярджае, што такія маладыя спецыялісты – гонар медыцыны, надзея і будучае сферы аховы здароўя. Варта сказаць, што Святлана Бурак з’яўляецца донарам і здае кроў на бязвыплатнай умове.

Родам яна з Аталезі. Для яе было б няпроста дабірацца дамоў пасля рабочых змен. Таму яна прыняла прапанову засяліцца ў інтэрнат па вуліцы Вечаркевіча. Маладым спецыялістам прадастаўлены выдатныя ўмовы з выдзяленнем месцаў у інтэрнатах, магчымасцю прафесійнага росту і павышэння сваёй кваліфікацыі. Астатняе – за імі самімі, за іх стараннямі, імкненнем адбыцца ў сваёй прафесіі. Гэта патрабуе пастаяннай самаадукацыі, сумленнасці, зацікаўленасці, часам – і ахвярнасці ў бездакорным выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Бурак папрацавала толькі адзін год і ўжо ўдастоена да Дня медыцынскай сястры, які адзначаўся 12 мая, быць узнагароджанай падзякай упраўлення аховы здароўя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика