Почти 50 стад коров и тёлок перевели в Шумилинском районе на пастбищное содержание
17.05.2018
—
Разное
|
Сельгаспрадпрыемствы раёна выгналі на палеткі 32 гурты кароў (7143 галавы) і 16 гуртоў цёлак (3800) галоў. Ці захоўваецца тэхналогія пасьбы, ці ёсць на полі патрэбная тэхніка і дакументацыя? Гэтымі і іншымі пытаннямі цікавяцца падчас прыезду на пашы мабільныя групы, у склад якіх уваходзяць работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ветстанцыі і РЦГЭ. Мы пабывалі на пашах КУСГП “Сіроцінскі” і “Мішневічы”. У Ласвіцкіх пасвіўся гурт кароў з фермы Мосарава. Каровы хадзілі па іржышчы, дзе падсеяны шматгадовыя травы. “Такая тэхналогія апраўдана, – па-тлумачыў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Кузняцоў. – Страўнік жывёлы яшчэ не прывык толькі да зялёнага корму. Клятчатка, што ўтрымліваецца ў саломе, уперамешку з маладой травой дае добры вынік. Таму выйгралі тыя гаспадаркі, якія выгналі жывёлу першымі. Так, па надоях малака зараз плюсуюць “Сіроцінскі”, “Прыазёрны мір”, “Ляжні”. “Шумілінскі райаграсэрвіс” хаця і не быў у тройцы першых, але ж каровы тут выйшлі з зімоўкі моцнымі, бо іх кожны дзень кармілі камбікормам. І вынік навідавоку – дояць амаль на 40% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года”. Андрэй Аляксандравіч адзначыў, што перасоўныя даільныя ўстаноўкі ў “Сіроцінскім” адрамантаваныя, бочкі для вады пафарбаваныя. На полі ёсць соль, па меры неабходнасці падвозіцца вада. Зараз кожная карова выпівае яе за дзень да трыццаці літраў, а ў летнюю спякоту – у тры разы больш. Пастухі прытрымліваюцца тэхналогіі франтальнай пасьбы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дояць, пасвяць, даглядаюць Сельгаспрадпрыемствы раёна выгналі на палеткі 32 гурты кароў (7143 галавы) і 16 гуртоў цёлак (3800) галоў. Ці захоўваецца тэхналогія пасьбы, ці...
|
|