Майскія канцэрты “Аптымістаў” Нясвіжчыны. 21.by

Майскія канцэрты “Аптымістаў” Нясвіжчыны

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Подзвігі дзядоў і бацькоў у гады Вялікай Айчыннай вайны павінны ведаць іх нашчадкі. Менавіта з такім лейтматывам выступаў хор ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты” ў некаторых школах раёна. Спачатку мы накіраваліся ў Гарадзейскую СШ № 1. У актавай зале сабраліся вучні сярэдніх і старэйшых класаў, для якіх госці з райцэнтра выканалі песні “Ніхто не забыты”, “У лесе прыфрантавым”, “Смуглянка”, апошнюю юныя слухачы прымалі асабліва цёпла і падпявалі нам.

Прыемна, што дзеці ведаюць такія творы і рады сустрэчы са сталымі людзьмі. А ў канцы група дзяўчынак выйшла на сцэну і прачытала верш М. Лермантава “Барадзіно”. Нашы мужчыны ў адказ за-спявалі аднайменную песню, чым выклікалі шквал апладысментаў. Атрымалася цудоўнае адзінства пакаленняў, аб’яднаных памяццю пра подзвігі славутых продкаў.

Нешта падобнае адчулі і на канцэрце ў Нясвіжскай гімназіі, куды нас запрасіла яе дырэктар Т.В. Шумоўская. Дарэчы, ужо трэці раз мы сустрэліся з навучэнцамі гэтай установы і ўдзячны за тое, што хор ветэранаў працы “Аптымісты” тут ужо добра ведаюць. Прадставіўшы наш калектыў, Таццяна Віктараўна адзначыла энтузіязм і жаданне спевакоў несці людзям сваё майстэрства, перадаць маладым павагу да памяці тых, хто заваёўваў Перамогу. Вядучыя мерапрыемства нагадалі аб тым, якой цаной дасталіся перамога і мір. Светлай памяці загінуўшых была аб’яўлена мінута маўчання. Потым Валянціна Цар і Яўген Казлоўцаў праспявалі песню “Ветэранам мінулай вайны”. Пра мірнае сёння і любоў да Радзімы быў твор у выкананні Гасана Гарунова і Арцёма Рагалевіча. Дружнымі апладысментамі віталі прысутныя выступленне Веранікі Кароль і Максіма Глаза, Дар’і Піваварскай… Гімназісты падрыхтавалаі цудоўную патрыятычную праграму.

А потым на сцэну запрасілі хор ветэранаў працы “Аптымісты”, у рэпертуары якога таксама творы грамадзянскага гучання: “Сустрэча з домам”, прысвечаная Году малой радзімы, “Хмары ў блакіце”, “Масквічы”.

Мяркуючы па дружных воплесках, дзецям і настаўнікам спадабаліся і “Песня аб добрым настроі”, “Малінавы звон” ды іншыя. Заключным акордам стала незабыўная “Кацюша”, з якой ішлі ў бой салдаты Вялікай Айчыннай. Зала спявала разам з харыстамі. Юныя гледачы ў знак падзякі ўручылі харыстам веснавыя кветкі.

Застаецца дадаць, што падрыхтавалі канцэрты кіраўнік хору І.К. Латушка і акампаніятар А.В. Гапановіч, а прыгожа і эмацыянальна вяла іх Г.І. Ярма-лінская.

Раіса ХВІР,

удзельніца хору ветэранаў працы

“Аптымісты” г. Нясвіжа.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Подзвігі дзядоў і бацькоў у гады Вялікай Айчыннай вайны павінны ведаць іх нашчадкі. Менавіта з такім лейтматывам выступаў хор ветэранаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика