Конкурсы
18.05.2018
—
Разное
|
ВІВАТ, ПЕЦЯРБУРГ! Выхаванцы аддзялення духавых інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў здзейснілі чарговую паездку на міжнародны конкурс. Тры вучні выкладчыка Рамана Беця ў складзе групы таленавітых дзяцей Беларусі прынялі ўдзел у IV Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Віват, Пецярбург!» у Санкт-Пецярбургу. Конкурс быў вельмі прадстаўнічы – сабраў юныя таленты з Расіі і замежных краін. Заваяваць дыпломы ў выканальніцкім майстэрстве дзецям было няпроста. Таму вельмі прыемна адзначыць, што ўсе тры выхаванцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў адзначаны высокімі ўзнагародамі. Барытаніст Максім Макарэвіч узнагароджаны лаўрэацкім дыпломам І ступені, трубач Кацярына Рылко – лаўрэацкім дыпломам ІІІ ступені, валтарніст Глеб Жыбуль – дыпломам І ступені. На памяць аб гэтым фестывалі ў юных музыкантаў акрамя дыпломаў застануцца прыгожыя статуэткі. Конкурс-фестываль «Віват, Пецярбург!» уяўляе маштабны творчы праект, які стварае культурную прастору па абмене творчым вопытам паміж краінамі. Падчас двухдзённага фестывалю-конкурсу дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі Санкт-Пецярбурга, які па праву лічыцца культурнай сталіцай Расійскай Федэрацыі.
СКРЫПАЧЫ НЕ ЎПУСЦІЛІ ШАНЦ Выхаванцы скрыпічнага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова паўдзельнічалі ў ІІІ Адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе «Шанц», які адбыўся ў Парэцкай дзіцячай школе мастацтваў. Стаўбцоўскі ансамбль скрыпачоў «Прызнанне» ўдастоены высокай узнагароды – лаўрэацкага дыплома ІІ ступені. У складзе ансамбля іграюць юныя скрыпачы Кацярына Аляшкевіч, Мацвей Пракаповіч, Ганна Бегіян, Віялета Гарбар, Дар’я Дзеружэнка. Анастасія Загорская і Анастасія Васільева ўжо закончылі школу мастацтваў, але працягваюць іграць у ансамблі. Кіруюць мастацкім калектывам выкладчыкі скрыпічнага аддзялення Таццяна Кот і Ала Імамутдзінава. Паездка на конкурс стала магчымай дзякуючы падтрымцы начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алены Суднік і дырэктара Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрыя Слесарчыка – быў выдзелены транспарт для ўдзельнікаў конкурсу, якім патрэбна было пераадолець дарогу са сваімі музычнымі інструментамі. Арганізатары музычнага спаборніцтва паклапаціліся падрыхтаваць не толькі дыпломы, але і статуэткі для лаўрэатаў, што застанецца на доўгія гады добрай памяццю аб конкурсе. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВІВАТ, ПЕЦЯРБУРГ! Выхаванцы аддзялення духавых інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў здзейснілі чарговую паездку на міжнародны конкурс. Тры вучні...
|
|