У аграрыяў
19.05.2018
—
Разное
|
СЯНАЖ З ЛЮЦЭРНЫ Па стане на 17 мая ў сельгаспрадпрыемствах раёна першы ўкос траў быў праведзены на 1396 гектарах, што склала 10 працэнтаў ад запланаванага. Прыступілі да нарыхтоўкі кармоў усе гаспадаркі. Па тэмпах касьбы і колькасці закладзенага сенажу лідзіруюць корманарыхтоўшчыкі ААТ «Жацерава», дзе травы скошаны на большай палове плошчаў. Ужо запоўнена і закрыта адна сянажная траншэя на МТФ «Жацерава», умяшчальнасцю звыш дзвюх тысяч тон. Закладваецца сянаж з кансервантам. На касавіцы задзейнічаны механізаваны атрад. На кормаўборачным камбайне працуе вопытны механізатар Міхаіл Калевіч, на касілках – Мікалай Алісіевіч і Аляксандр Дзядзюхін. На адвозцы зялёнай масы заняты чатыры адзінкі тэхнікі. – Зараз косім люцэрну ў чыстым выглядзе, якой засеяна 349 гектараў, – гаворыць галоўны аграном Іна Леўкавец. – Пасля таго як запоўнім яшчэ адну траншэю, будзем запрасоўваць сянаж у поліэтыленавую плёнку ва ўрочышчы «Хмелішча», дзе пасеяны бабова-злакавыя сумесі.
ДАЛІКАТЭСНАЯ СПАРЖА На трох гектарах у СГФ «Сула» сёлета пасаджана спаржа. Гэта адзін з самых далікатэсных і карысных для чалавека відаў гародніны. Прадукцыя з аргінальнымі смакавымі якасцямі карыстаецца попытам у насельніцтва ва ўсім свеце, яна ўтрымлівае шмат вітамінаў і антыаксідантаў, пры тым, што не мае ніводнага грама тлушчу. – Гэтая культура перспектыўная, – расказвае фермер Уладзімір Радзевіч. – Мы набылі сем яе сартоў у Галандыі. Высадзілі карані ўручную. Ураджай парасткаў, якія ўжываюцца ў ежу, можна збіраць з плантацыі на працягу пятнаццаці гадоў. Гэтымі днямі на мехдвары гаспадаркі ўласнымі сіламі збіраецца тэхніка для вырошчвання спаржы – даўно вядомай, але забытай апошнім часам культуры. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЯНАЖ З ЛЮЦЭРНЫ Па стане на 17 мая ў сельгаспрадпрыемствах раёна першы ўкос траў быў праведзены на 1396 гектарах, што склала 10 працэнтаў ад запланаванага. Прыступілі...
|
|