Эканаміст Чалы ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам. 21.by

Эканаміст Чалы ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам

19.05.2018 21:15 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: TUT.by

Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай пасля таго, як яго збілі невядомыя. Таксама ў яго паламаны нос. Чалы распавёў TUT.by, што здарэнне адбылося каля паўночы, калі ён разам з двума сябрамі выходзіў з бара.

Ён распавёў, што сяброў амаль не зачапілі і білі яго, ды толькі па галаве —  на целе нават няма сінякоў. На думку Чалага, гэта выглядала даволі дзіўна. “Яны не тое каб міма праходзілі, маўляў, “дай закурыць”. І ў іх не было прэтэнзіяў да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім”, —  сказаў пацярпелы эканаміст.

Чалы лічыць здарэнне спланаваным нападам. Ён напісаў заяву ў міліцыю. Таксама ён сказаў, што там доўга не хацелі прымаць заяву і выклікаць хуткую.

Ён мяркуе, што на аднаўленне пасля траўмаў яму спатрэбіцца не меней за месяц.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: TUT.by Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай пасля таго, як яго збілі невядомыя. Таксама ў яго паламаны нос. Чалы распавёў TUT.by, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика