Пераймаць станоўчы вопыт. 21.by

Пераймаць станоўчы вопыт

20.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

190518a

На мінулым тыдні на базе ААТ «Агранёманскі» адбылося выязное пасяджэнне райвыканкама па пытаннях нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка, у якім бралі ўдзел кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, іх намеснікі па вытворчасці, галоўныя аграномы і вядучыя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

– Аграрыі павінны нарыхтаваць на зімоўку жывёле дастатковую колькасць травяных кармоў, – сказаў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. – І галоўнае – якасных, каб належнай была аддача. Таму правесці касавіцу неабходна ў тэхналагічныя тэрміны і пры высокай арганізацыі работ.

Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на пашы, дзе пасвіўся гурт кароў МТФ «Стары Свержань». Аб развіцці ў гаспадарцы кормавытворчасці расказаў дырэктар таварыства Уладзімір Жукаў, а пра тэхналогію пасьбы – брыгадзір Таццяна Пальчык. Травастой тут выдатны, шматкампанентны, багаты на бялкі і вугляводы. Пасеяны ў сумесях некалькі відаў траў: канюшына белая, цімафееўка лугавая, аўсяніца чырвоная і лугавая, фестулоліум, райграс пашавы, мятліца лугавая. Адначасова сюды завозіцца і сена. Штодзённы надой малака ў сярэднім ад каровы на гэтай ферме складае 21 кілаграм. Як адзначыў старшыня райвыканкама, у жывёлаводаў застаюцца яшчэ рэзервы павелічэння вытворчасці прадукцыі. Галоўнае – правільна выкарыстоўваць пашу.

Наступны маршрут – сенажаці за вёскай Сінява, дзе на 24 гектарах пасеяны кармавыя травасумесі трох сартоў ранніх аднагадовых райграсаў «кантры-2713″. Галоўны аграном Іван Скварчэўскі спыніўся на асаблівасцях тэхналогіі іх вырошчвання, адзначыўшы, што згаданая травасумесь патрабуе належнай агратэхнікі. А ўвогуле, травастой тут даволі хутка адрастае, і за сезон корманарыхтовак можна правесці чатыры-пяць укосаў пры неблагой ураджайнасці. У нашым раёне такія травасумесі летась былі пасеяны ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Налібакі Агра». І астатнім гаспадаркам трэба пераняць станоўчы вопыт. Набыць насенне можна ў ПП «Агрикультура Техно», прадстаўнік якой прарэкламаваў прысутным сваю прадукцыю.

З гэтага поля ў гаспадарцы пачалася касавіца. Працаваў механізаваны атрад. Рулонным прэс-падборшчыкам правяленую зялёную масу, у якую дабаўляўся кансервант, запрасоўвалі ў палімерную плёнку. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што пільную ўвагу пры нарыхтоўцы сенажу неабходна ўдзяліць здрабненню зялёнай масы. Усім агранамічным службам таварыстваў неабходна ўшчыльную займацца кормавытворчасцю, вырошчваць шматгадовыя травы інтэнсіўнага тыпу. Сярод бабовых у пасевах павінна пераважаць люцэрна, сярод злакавых – каласоўнік безасцюковы. Апошнім, на жаль, пакуль ніводная гаспадарка маштабна не займаецца.

На пасяджэнні ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі, вырашылі шэраг надзённых пытанняў, намецілі бліжэйшыя планы работы. Як і ў мінулыя гады, для правядзення «зялёнага жніва» ў раёне сёлета створаны пяць міжгаспадарчых механізаваных кормаўборачных атрадаў, якія будуць аказваць калегам узаемную дапамогу на касавіцы.

Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Колясень, важна не спазніцца з уборкай траў: пакуль няма аб’ёмаў, каб пачаць закладку сянажных траншэй (трава на асобных участках ужо гатова да скошвання), трэба запрасоўваць корм у стрэйч-плёнку. І ў той жа час – не касіць тыя травы, якія яшчэ не выспелі, а дачакацца патрэбнай фазы іх развіцця. Толькі строга прытрымліваючыся тэхналогіі, можна будзе закласці на зімова-стойлавы перыяд жывёле патрэбную колькасць якасных і пажыўных кармоў, з дастатковым утрыманнем у іх пратэіну і энергіі. Ад таго як корманарыхтоўшчыкі справяцца з пастаўленай задачай, будзе залежаць выкананне жывёлаводамі даведзеных ім сёлета паказчыкаў па вытворчасці малака і мяса.  

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні на базе ААТ «Агранёманскі» адбылося выязное пасяджэнне райвыканкама па пытаннях нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка, у якім бралі ўдзел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика