Машинно-тракторный парк ОАО «Ильюшинский» пополнился новым «Кировцем» К-744. 21.by

Машинно-тракторный парк ОАО «Ильюшинский» пополнился новым «Кировцем» К-744

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Не едзе, а ляціць па полі, аж пыл слупам!” – спыніўшыся на ўскрайку поля, з усмешкай зазначае пра новую тэхніку Міхаіл Рэут. Гэтай вясной машынна-трактарны парк ААТ “Ільюшынскі” папоўніўся новай адзінкай. На ўзбраенні аграрыяў цяпер не толькі “Беларусы” розных мадыфікацый, а і магутны энерганасычаны “Кіравец” К-744.

Такая ж адзінка ўжо ёсць і ў “Маяку-Ушацкім”. Вельмі дарэчы ён аказаўся якраз да пасяўной кампаніі і ільюшынцам, бо аб’ёмы вясенне-палявых работ у гаспадарцы немалыя – апрацаваць і засеяць па плане трэба больш двух тысяч гектараў. Задзейнічалі трактар на падрыхтоўцы глебы, бо разам з ім атрымалі і новы шасцімятровы культыватар. А выдзеліў тэхніку Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, у інтэграцыйную структуру на базе якога ўвайшло ААТ “Ільюшынскі”.

Старэйшыя механізатары гаспадаркі прыгадваюць, як раней у кожным калгасе былі магутныя “Кіраўцы” К-700, якія выпускаліся з сярэдзіны мінулага стагоддзя Пецярбургскім трактарным заводам, а ў народзе іх называлі асілкамі. “Навічок” – мадэрнізаваны аналаг прыгаданага К-700, які адрозніваецца не толькі абноўленым дызайнам, а і ўдасканаленымі тэхнічнымі характарыстыкамі. Напрыклад, спараныя колы дазваляюць праходзіць у цяжкадаступных месцах, а выдатнае асвятленне – працаваць і ў цёмны час.

Каб работа ішла хутчэй, новы трактар падчас пасяўной працаваў у дзве змены, у тым ліку і ноччу. Замацавалі за ім адразу дваіх старанных механізатараў – Міхаіла Рэута (на здымку) і Уладзіміра Урбана.

– Хоць трактар цяжкі і габарытны, але кіраваць ім лёгка. Вельмі зручная і камфортная кабіна, што немалаважна, бо за рулём мы праводзім шмат часу. Больш пяці гадоў адпрацаваў на энерганасычаным МТЗ-3022, ёсць з чым параўнаць: К-744 – не горшы, – гаворыць М.Рэут.

Трактар праходзіць абкатку і знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні. А яно нядаўна спатрэбілася для ліквідацыі дробных няспраўнасцей, у цэлым жа адзінкай задаволены. У гаспадарцы плануюць выконваць на “Кіраўцы” многія работы, але ў першую чаргу – узворваць і апрацоўваць глебу. А пры неабходнасці дапамагаць і іншым гаспадаркам раёна, якія таксама ўвайшлі ў інтэграцыйную структуру.

Вольга КАМАРКОВА.

! Першы “Кіравец” быў выпушчаны ў 1962 годзе. За прайшоўшыя гады з канвеера сышло 475 тысяч трактароў розных мады­фікацый. З 2002 года Пецярбургскі трактарны завод спыніў выпуск легендарных К-700 і К-701 і пасля тэхнічнага пераўзбраення пачаў выпускаць “Кіраўцы” новага пакалення – магутныя К-744Р і К-9000.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Не едзе, а ляціць па полі, аж пыл слупам!” – спыніўшыся на ўскрайку поля, з усмешкай зазначае пра новую тэхніку Міхаіл Рэут. Гэтай вясной машынна-трактарны парк...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика