Связист по жизни, патриот по натуре. Владимир Мотренко с удовольствием вернулся жить на малую родину. 21.by

Связист по жизни, патриот по натуре. Владимир Мотренко с удовольствием вернулся жить на малую родину

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Практычна ніводнае дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь у вёсцы Гута Ушацкага раёна не абыходзіцца без узняцця сцяга. Ініцыятарам гэтага дзейства на працягу ўжо некалькіх гадоў з’яўляецца У.І.Матрэнка, а яго патрыятычныя пачуцці раздзяляюць многія тутэйшыя жыхары.

Уладзімір Іванавіч нарадзіўся і вырас у Гуце. Вучыўся ў школах у Наваселлі, Старынцы і Ушачах, а пасля заканчэння 10 класаў пайшоў трактарыстам у калгас “Дружба”. Апошняе ў многім і вызначыла асабістае жыццё мужчыны. Неяк прыехала на сельскагаспадарчыя работы ў Ільюшына група студэнтаў. Сярод іх герой нашага аповеду прыкмеціў прыгажуню Вольгу, якая пазней і стала яго жонкай.

Іх пачуцці аказаліся мацнейшымі за час і вялікія адлегласці. Пакуль Уладзімір Іванавіч праходзіў  тэрміновую ваенную службу ў Іванаве, каханая верна яго чакала. Ды і мужчына аказаўся “стойкім”: у горадзе нявест не спакусіўся ні на адну з дзяўчат – у такім далікатным пытанні ён таксама патрыёт. Тое ж, што У.І.Матрэнка трапіў у войскі сувязі, стала для яго ў многім лёсавызначальным – мужчына знайшоў сябе ў такой запатрабаванай справе, а пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся ў раённы вузел электрасувязі. Калі ж пазней з другой палавінкай перабраўся ў Полацк, працаваў “сувязным” на мясцовым хімкамбінаце.

– Быў кабельшчыкам-спайшчыкам, адказваў за сігналізацыю, спраўнасць электраабсталявання, – расказвае У.І.Матрэнка. – І ўсё гэта на працягу 39 гадоў, 8 месяцаў і 26 дзён, якія праляцелі, як адно імгненне. Відаць таму, што любіў сваю работу, жыў ёй.

Дарэчы, доказаў апошняму хапае – дастаткова завітаць у госці да Уладзіміра Іванавіча ў Гуту, куды ён вярнуўся на пастаяннае месца жыхарства пасля выхаду на заслужаны адпачынак. На сцяне ля ўваходу ў прасторны дом, які мужчына пабудаваў побач з бацькоўскім, – стацыянарны тэлефон як элемент дэкору. А ў двары ля гаспадарчых пабудоў размясціўся сапраўдны рарытэт – кабіна ад таксафона, якую гаспадар па-майстэрску пераўвасобіў у рукамыйнік.

– Ідзеш з градак ці адрыны, спыняешся, каб у парадак сябе прывесці, – і міжволі ўспамінаеш маладосць, сяброў – сэрца напаўняецца радасцю”, – зазначае У.І.Матрэнка.

Яго гаспадарская рука бачна ва ўсім. На ўласным мотаблоку апрацоўвае немалы агарод. Заўсёды парадак у цяпліцах і палісадніку. Зрэшты, сярод культур, якія вырошчвае сям’я, не толькі звыклыя, але і дастаткова рэдкія. Напрыклад, цюльпаны – любімыя абаімі прадстаўнікамі гэтай пары – прывезлі ажно з Малдавіі. Радуюць добрым ураджаем фруктовыя сады: той, што пасадзілі самі, і стары, закладзены яшчэ бацькамі Уладзіміра Іванавіча.

Месца, дзе жывуць Матрэнкі, – своеасаблівы аазіс прыгажосці. З аднаго боку – лес, дзе нямала грыбоў і ягад. З другога – вялізнае поле, якое ў гэты час літаральна патанае ў сонечнай квецені рапсу. З трэцяга – сады і саджалкі, на якіх пасядзець увечары з вудай – адно задавальненне. Ну а з чацвёртага, сумежнага з вёскай – не менш прывабныя двары, пра гаспадароў якіх мы раскажам у наступных нумарах газеты.

Надае асаблівага “шарму” мясцовасці і сам Уладзімір Іванавіч. Са старога спілаванага дрэва нарабіў невялікіх пянькоў, па-дызайнерску іх расставіў за ўласным дваром, а на некаторыя размясціў старыя тэлевізары (і зноў падказка на сувязь) – атрымалася выдатнае месца для адпачынку, куды любяць зайсці аднавяскоўцы.

– Жывём сярод прыроды, багатай на дзівосы, – не хавае свайго захаплення У.І.Матрэнка. – І гэта вялікае шчасце! Прыемна, што раздзяляюць нашы пачуцці і дзеці, унукі – у водпуск, на канікулы спяшаюцца ў Гуту.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна ніводнае дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь у вёсцы Гута Ушацкага раёна не абыходзіцца без узняцця сцяга. Ініцыятарам гэтага дзейства на працягу ўжо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика