Сезонные ограничения движения большегрузов будут действовать с 21 мая по 31 августа. 21.by

Сезонные ограничения движения большегрузов будут действовать с 21 мая по 31 августа

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі нам у рэгіянальным аддзеле кантролю аўтамабільнага транспарту г.Лепель філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці, абмежаванні руху велікагрузных аўтамабіляў сёлета будуць дзейнічаць з 21 мая па 31 жніўня. У гэтыя дні максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём пры дзённай тэмпературы паветра вышэй 25 градусаў у перыяд з 11 да 20 гадзін можа быць не больш 6 тон. Летнія абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя ўчасткі аўтадарог, на транспартныя сродкі, якія перавозяць пасажыраў, жывёлу, кветкі, грузы гуманітарнай дапамогі, бетонныя і асфальтабетонныя сумесі, небяспечныя грузы і грузы ў рэфрыжэратарах, зерне, камбікармы. Пад абмежаванні не трапляюць і перавозкі, звязаныя з папярэджаннем або ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры ўтрыманні аўтадарог.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі нам у рэгіянальным аддзеле кантролю аўтамабільнага транспарту г.Лепель філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці, абмежаванні руху...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика