Дырэктара ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага павіншавалі з юбілеем у Кіраўскім райвыканкаме. 21.by

Дырэктара ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага павіншавалі з юбілеем у Кіраўскім райвыканкаме

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Багель

Учарашняя вытворчая нарада ў райвыканкаме пачалася з урачыстага моманту — віншаванняў і ўшанавання ў сувязі з 60-гадовым юбілеем дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандра Багеля.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, выказваючы віншаванні юбіляру, адзначыў, што А.І.Багель шмат год свайго жыцця прысвяціў галіне сельскай гаспадаркі, на кіруючых пасадах, у тым ліку і ў нашым раёне, адпрацаваў 35 год.
У 2011 годзе Аляксандр Іванавіч узначаліў буйнейшую ў раёне і вобласці гаспадарку — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (зараз ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”). Улічваючы здабыткі, пераадольваючы складанасці, пад яго кіраўніцтвам калектыў упэўнена рухаецца наперад. Падчас важных сельскагаспадарчых кампаній арганізацыя работ і ўсе астатнія аспекты іх правядзення ў “Рассвеце” заўсёды на належным узроўні, падкрэсліў Аляксандр Бутараў. У гэтым значная заслуга А.І.Багеля, гэта вопытны, адказны, граматны кіраўнік.
Старшыня райвыканкама асабліва адзначыў, што “Рассвет” заўжды праслаўляе наш раён і вобласць на ўзроўні рэс­публікі: так, сёлета за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў калектыву работнікаў гаспадаркі была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
А ў адпаведнасці з указам Кіраўніка дзяржавы ад 14 мая бягучага года Аляксандр Іванавіч Багель у ліку шэрагу іншых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай сферы Беларусі ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі” за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм,узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.
Аляксандр Бутараў уручыў юбіляру Ганаровую грамату райвыканкама, выказаў
удзячнасць за плённую працу і шчырыя пажаданні.
Ад імя дэпутацкага корпусу раёна А.І.Багелю адрасавала віншаванні старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава і ўручыла яму Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў.
Свае віншаванні з нагоды юбілею і пажаданні яшчэ і як старшыні Аграпрамысловага Саюза Магілёўскай вобласці выказаў віноўніку ўрачыстасці яго намеснік у гэтай якасці, Ганаровы грамадзянін раёна, ветэран сельскай гаспадаркі Аляксандр Серакоў і ўручыў памятны падарунак.
Эстафету віншаванняў працягваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер: па даручэнні прэзідыўма Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК ён уручыў Аляксандру Багелю Ганаровую грамату абкама прафсаюза.
Аляксандр Іванавіч падзякаваў усім за плённае ўзаема­дзеянне на карысць развіцця раёна.
На здымку: кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў уручае Ганаровую грамату райвыканкама дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю.
Фота Максіма Мікешына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашняя вытворчая нарада ў райвыканкаме пачалася з урачыстага моманту — віншаванняў і ўшанавання ў сувязі з 60-гадовым юбілеем дырэктара ААТ “Рассвет...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика