Манастыр з заасадам. 21.by

Манастыр з заасадам

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

190518e

Больш за 40 вучняў Коласаўскай сярэдняй школы і Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Паломніцкая паездка была прафінансавана прыходам святога вялікамучаніка Георгія Пабеданосца ў пасёлку Наваколасава і прыходам Пакрова Божай Маці ў аграгарадку Аталезь.

Дзеці наведалі нядзельнае богаслужэнне ў Свята-Успенскім саборы, потым накіраваліся на святую крыніцу. Многія цалкам акунуліся ў купальню, нягледзячы на тое, што там крынічная вада. Пасля гэтага паломніцкая група вярнулася ў абіцель, дзе экскурсавод пазнаёміў дзяцей з храмамі і святынямі манастыра, расказаў гісторыю аднойдзення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці. Семінарыст першага курса Мінскай духоўнай семінарыі вёў свой аповед жывой вобразнай мовай, чым выклікаў непадробны інтарэс і водгук школьнікаў.

Пасля абеду ў манастырскай трапезнай група накіравалася на падвор’е Жыровіцкага манастыра з вобразнай назвай «Эдэмскі сад». Гэтае месца яшчэ называюць старымі Жыровічамі, яно знаходзіцца за тры кіламетры ад абіцелі. Гэта рэшткі некалі найпрыгажэйшай сядзібы Аляксандра Солтана – таго самага чалавека, каму належалі землі, на якіх была аднойдзена Жыровіцкая ікона. Менавіта яго стараннямі тут быў абсталяваны першы драўляны храм на месцы з’яўлення цудатворнага абраза. Гэта было напрыканцы VI стагоддзя. З таго часу сядзіба прыйшла ў запусценне.

У 2010 годзе гэтыя землі перададзены Жыровіцкаму манастыру, было прынята рашэнне размясціць тут падвор’е. Плошча яго больш за 50 гектараў. Сіламі манахаў і мясцовых жыхароў расчышчаны вялізны яблыневы сад (больш за 20 гектараў), ён цяпер ужо пладаносіць. Па задуме свяшчэннаначальства абіцелі, тут будзе сабрана вялікая колькасць жывёлін, якія будуць жыць у вялікіх вальерах і на баяцца людзей, як некалі ў сапраўдным Эдэме.

Ужо сёння наведвальнікі гэтага заасада могуць сустрэць коней, паўлінаў, вярблюда, бурага мядзведзя, коз, ланяў, янота, лісіц і іншых дзікіх і дамашніх жывёлін. Дзеці з захапленнем гладзілі вярблюда і коней, бегалі па садзе і ля вадаёма, з цікавасцю разглядвалі руіны сядзібы Солтана. Хоць работ у садзе яшчэ шмат, аднак нават тое, што ўжо зроблена, прыносіць радасць і цеплыню наведвальнікам. Бог жа пазнаецца не толькі ў царкве, увесь свет з’яўляецца ў шырокім сэнсе храмам Божым, а прырода праслаўляе мудрасць яе Стваральніка.

Школьнікі надоўга запомняць гэтую паездку, тым больш што амаль усе дзеці ўпершыню ў жыцці наведалі манастыр і ступілі на благаславенную Жыровіцкую зямлю.

Свяшчэннік Сергій БЕГІЯН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 40 вучняў Коласаўскай сярэдняй школы і Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Паломніцкая паездка была...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика