Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

З 14 па 20 мая выяўлена 4 трупы. Паступіла паведамленне аб крадзяжы маёмасці з вытворчых памяшканняў прыватнага прадпрыемства ў Лапічах. У асіпаўчаніна швагерка падманным шляхам выкрала каля 1100 руб. Невядомы пашкодзіў фарбу на аўтамабілі, які стаяў у зав. Магілёўскім.

РАСК

Жыхар в. Пратасевічы нанёс сур’ёзныя нажавыя раненні 19-гадоваму аднавяскоўцу. Невядомая асоба з выкарыстаннем інтэрнэту завалодала рэквізітамі банкаўскай карткі асіпаўчаніна і выкрала больш за     40 руб. 3200 рублёў выкралі 18 мая з дома пенсіянера ў райцэнтры. Галоўны інжынер прадпрыемства, з’яўляючыся адказным за захаванне бяспечных умоў працы, накіраваў работніка, які не прайшоў навучанне і праверку ведаў па ахове працы, выконваць дэмантажныя работы, і 39-гадовы асіпаўчанін упаў з будаўнічай вышкі і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

ДАI

Папярэджана 86 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 5 “бяспраўнікаў”, 9 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 7 ДТЗ.

Увага! Па 25 чысло праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з-за невыканання вадзіцелямі правілаў манеўравання. 25 мая ў рэспубліцы — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зробім лета бяспечным разам!” і стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, якое працягнецца па 5 чэрвеня. У гэтыя дні вадзіцелі АБАВЯЗАНЫ рухацца ў светлы час сутак з уключаным  блізкім святлом фар. За невыкананне патрабавання па арт. 18.14 ч. 3 КаАП краіны — штраф да 2 базавых велічынь.

Дэпартамент аховы

Да адказнасці прыцягнуты 6 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, па 2 — якія ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 4 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

20 чысла пры пажары дома ў в. Лазовае загінуў 62-гадовы гаспадар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС З 14 па 20 мая выяўлена 4 трупы. Паступіла паведамленне аб крадзяжы маёмасці з вытворчых памяшканняў прыватнага прадпрыемства ў Лапічах. У асіпаўчаніна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика