Жамыслаўская зямля славіцца знакамітым шляхецкім родам Умястоўскіх. Родам, які стварыў у гэтых мясцінах сваю палацава-паркавую рэзідэнцыю. Паменшаная копія палаца з сядзібна-паркавага комплексу Лазенкі, рэзідэнцыі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Варшаве, яна лічыцца адной з самых прыгожых радавых маёнткаў.
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!

Чаго толькі ні бачыла гэтае месца: і дзейнасць навукоўцаў, і ваенныя дзеянні не абышлі бокам, а потым тут былі клуб, бібліятэка і шмат чаго іншага. Але ўжо доўгі час палац з усіх бакоў абабіты дошкамі, і не ясна, калі апошні раз падлога адчувала на сабе чыесьці крокі.
У мінулым годзе асаблівым чынам на палацава-паркавай тэрыторыі адзначаўся юбілей - 140 гадоў з тае пары, як графіня Юзэфа Умястоўская канчаткова завяршыла ўзвядзенне свайго радавога гнязда. Тое свята атрымалася настолькі яркім і насычаным, што было прынята рашэнне - зрабіць фэст традыцыйным мерапрыемствам у раёне. І таму 19 мая ў аг.Жамыслаўль творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Суботнікі праведзены чарговы шляхецкі фэст "Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх".
Распачалося мерапрыемства святочным тэатралізаваным шэсцем з удзелам графа Уладзіслава Умястоўскага і яго жонкі Яніны, княгіні Евы, заснавальніцы і ўладаркі зямель іўеўскіх; князёўні Барбары Радзівіл, жонкі ваяводы Станіслава Гаштольда з мураваных Геранён; люда мясцовага і прыезджага. Дружнай калонай прайшлі госці і гаспадары, віталі тых, хто ў гэты дзень прыехаў наведаць гэтыя мясціны.
Адкрыла фэст старшыня Суботніцкага сельвыканкама Валянціна Станіславаўна Філон, якая на сённяшні дзень з'яўляецца гаспадыняй рэгіёна. Акрамя гэтага са словамі прывітання да прысутных звярнулася прадстаўніца новых гаспадароў палаца - прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Градытэль" Вольга Міхайлаўна Глінская.
Прадоўжылася свята літаратурна-тэатралізаванай кампазіцыяй "Мая малая радзіма". Святочны настрой стваралі канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш", вясёлых цыганоў з аг. Лаздуны і народнага ансамбля народнай музыкі "Цырынскія музыкі" Карэліцкага раёна. Яшчэ больш упрыгожылі баль і салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама шоў-дэфіле прыгажунь ў беларускіх народных сукенках.
Як сімвал надзеі на добрую будычыню Жамыслаўскай зямлі і палаца Умястоўскіх, праведзена акцыя "Алея жыцця", падчас якой закладзена новая алея руж. Гаспадары палаца частавалі наведвальнікаў фэсту духмянай юшкай, апетытнай кашай і святочнымі пірагамі.
На працягу свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі.
А. ГРЫНЬКО,
старшыня Іўеўскага РС ГА "БРПА".
Фота С. ЗЕНКЕВІЧА.