Пад вокнамі шматпавярховіка ў Мінску знайшлі міну часоў вайны. 21.by

Пад вокнамі шматпавярховіка ў Мінску знайшлі міну часоў вайны

23.05.2018 19:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Віталь Вайтовіч / tut.by

23 траўня мінская міліцыя эвакуіравала жыхароў са шматпавярховага дома па вуліцы Казінца, 39. Падчас земляных работ будаўнікі знайшлі міну часоў Другой сусветнай вайны, піша tut.by.

Рабочыя рамантавалі трубаправод пад вокнамі дома, калі ім трапілася падазроная знаходка. На месца знаходкі яны выклікалі сапёраў. Жыхароў дома эвакуявалі супрацоўнікі міліцыі.

"Сапёрна-піратэхнічная група выявіла мінамётную міну калібрам 50 мм часоў Другой сусветнай вайны. Знаходка будзе знішчаная на палігоне. Таксама абследаваная бліжэйшая тэрыторыя, іншых небяспечных знаходак не знойдзена", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Унутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Віталь Вайтовіч / tut.by 23 траўня мінская міліцыя эвакуіравала жыхароў са шматпавярховага дома па вуліцы Казінца, 39. Падчас земляных работ будаўнікі знайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика