Узрост і ўзровень бяспекі
24.05.2018
—
Разное
|
Нумары гарачых ліній, якія дзейнічаюць у тэрытарыяльным цэнтры і райаддзеле міліцыі, называліся па гучнай сувязі на аўтастанцыі, а таксама ў аўтобусах аўтапарка № 17. Яны кідаліся ў вочы і ў бягучым радку ў МРЭА ДАІ. Райаддзелам міліцыі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра і сельвыканкамаў праведзены спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – узрост!». З прафілактычнай мэтай па месцы жыхарства былі наведаны 194 жыхары раёна пажылога ўзросту, з іх 53 – адзінокія. Наведаны 20 пажылых людзей, якія пражываюць з асобамі, у адносінах да якіх міліцыяй ажыццяўляецца прафілактычны ўлік. З пажылымі грамадзянамі праведзена растлумачальна-прафілактычная работа, накіраваная на папярэджанне ўчынення ў адносінах да іх супрацьпраўных дзеянняў. Ім уручаны візітныя карткі ўчастковых інспектараў міліцыі з указаннем кантактных тэлефонаў, а таксама памяткі з парадамі пра тое, як павысіць узровень сваёй бяспекі і не аказацца лёгкадаступнай ахвярай злачынцаў. Падчас акцыі выступленні суб’ектаў прафілактыкі прайшлі ў 13-ці працоўных калектывах раёна. З супрацоўнікамі Беларусбанка і Белпошты былі арганізаваны інструктажы, у ходзе якіх растлумачана неабходнасць інфармавання аддзела ўнутраных спраў пра ўсе вядомыя факты з прыкметамі правапарушэння ці злачынства ў адносінах да пажылых грамадзян. Ад стаўбчан пажылога ўзросту паступілі просьбы аб аказанні дапамогі, а менавіта ва ўборцы прысядзібнай тэрыторыі, рамонце печы і плоту, спілоўванні старых аварыйных дрэў, капанні агарода, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Інфармацыя аб усіх выяўленых праблемах накіравана для вырашэння ў кампетэнтныя органы. Юлія БЕЛАВУСАВА, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нумары гарачых ліній, якія дзейнічаюць у тэрытарыяльным цэнтры і райаддзеле міліцыі, называліся па гучнай сувязі на аўтастанцыі, а таксама ў аўтобусах аўтапарка №...
|
|