Пакуль мы помнім — мы жывём
24.05.2018
—
Разное
|
Філіял “Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у рамках сацыяльнага праекта “Манументы Перамогі” правёў рэканструкцыю брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у вёсцы Клінок.
На рэканструкцыі брацкай магілы ў Клінку на працягу амаль двух тыдняў шчыравалі спецыялісты рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла, а таксама вадзіцелі, электрыкі, сувязісты. Яны цалкам рэстаўрыравалі галоўны помнік мемарыяла, паставілі новую агароджу, узнавілі ў першапачатковым выглядзе восем пахаванняў, замянілі таблічкі на шэрагу помнікаў, праклалі дарожкі з тратуарнай пліткі, а таксама асвяжылі абеліск партызанам атрада імя газеты “Праўда”, які знаходзіцца ў скверы побач. – Для кожнага з нас – вялікі гонар паўдзельнічаць у гэтым сацыяльным праекце, аддаць даніну памяці дзядам, якія змагаліся за наша шчаслівае сёння, – зазначыў Аляксей Хлапонін. З удзячнасцю і радасным хваляваннем успрынялі новае аблічча мемарыяла вяскоўцы. – Вельмі патрэбную справу зрабілі дабрачынцы. Нездарма ж кажуць: “Пакуль мы помнім – мы жывём”, – гаворыць адна са старэйшых жыхарак Клінка, былая настаўніца мясцовай школы Ларыса Рыгораўна Ганчарык. Ігар АДАМОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Філіял “Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у рамках сацыяльнага праекта “Манументы Перамогі” правёў... |
|