Ясь і Яніна – сімвал дружнай сям’і. 21.by

Ясь і Яніна – сімвал дружнай сям’і

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

230518d

З нагоды Дня сям’і кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ «Агранёманскі» сумесна са Старасвержанскім цэнтрам культуры правялі выдатнае свята – Дзень сямейнага адпачынку. Супрычыніўся да гэтага мерапрыемства клуб маладой сям’і «Ясь і Яніна», які дзейнічае пры Цэнтры культуры і згуртоўвае маладыя сем’і, што працуюць у ААТ «Агранёманскі».

Былі разасланы запрашэнні 26 маладым вясковым сем’ям, якія працуюць у сельскагаспадарчым таварыстве. Дырэктар ААТ «Агранёманскі» Уладзімір Жукаў прыняў рашэнне выдзеліць сем’ям прэміі з нагоды гэтага свята, а ў выпадку, калі ў сельгаставарыстве працуюць і муж, і жонка, – прэмія падвойвалася.

У 18 сем’яў склаліся шчасліва абставіны, быў адпаведны настрой і жаданне прыняць гэтае запрашэнне і прыйсці на свята. Яно адбылося на сцэне Цэнтра культуры. Кіраўніцтва сельгаставарыства паклапацілася арганізаваць дастаўку сем’яў у аграгарадок са Скамарошак, Залужжа, Ператокаў, Драздоў.

Сцэнарыст Марына Рыштоўская так падрыхтавала праграму, каб кожная сям’я магла раскрыцца, расказаць, што аб’ядноўвае дамачадцаў, якія агульныя інтарэсы, захапленні, раскрыць таленты сваіх дзяцей. Былі жартоўныя конкурсы, раздаваліся прызы, гучалі апладысменты. Сувеніры былі набыты за сродкі прафсаюзнага камітэта сельгаставарыства, і старшыні прафсаюзнай арганізацыі Марыне Касматовіч было прыемна пачуць удзячныя водгукі за гэта. Свята ўсіх аб’яднала, стварыла надзвычай сямейную, цёплую атмасферу. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры і Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў пастараліся ўкласці свой талент і душу ў канцэртныя нумары.

У свяце прыняла ўдзел старшыня Старасвержанскага сельвыканкама Марына Таяноўская. З багатай выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прыбылі на свята супрацоўнікі Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці. Яго дырэктар Марына Халецкая правяла майстар-клас па пляценні мастацкіх вырабаў.

Для дзяцей была арганізавана гульнявая праграма «Мы – спартыўныя».

Мерапрыемства закончылася святочным чаяпіццем з выпечкай, якую сем’і падрыхтавалі на конкурс кулінарнага майстэрства.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды Дня сям’і кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ «Агранёманскі» сумесна са Старасвержанскім цэнтрам культуры правялі выдатнае свята – Дзень сямейнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика