ПАВАЖАНЫЯ ВОІНЫ-ПАГРАНІЧНІКІ, ВЕТЭРАНЫ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ!
25.05.2018
—
Разное
|
>
Шчыра віншуем вас са 100-годдзем заснавання органаў пагранічнай службы Беларусі! На працягу многіх гадоў вы верай і праўдай служылі і служыце Радзіме. Гонар і годнасць, непахісная воля і самаадданая вернасць абавязку з’яўляюцца адметнымі рысамі многіх пакаленняў пагранічнікаў. Назаўсёды ў народнай памяці застануцца мужнасць і адвага, бяспрыкладны подзвіг абаронцаў краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння вы, знаходзячыся на перадавых рубяжах, паспяхова выконваючы найважнейшыя задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы і забеспячэнні бяспекі нашай краіны, годна працягваеце слаўныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі. Жадаем вам здароўя, міру і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай нялёгкай службе па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь! Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Шчыра віншуем вас са 100-годдзем заснавання органаў пагранічнай службы Беларусі! На працягу многіх гадоў вы верай і праўдай служылі і служыце Радзіме. Гонар і...
|
|