З прызавымі месцамі і спартыўнымі разрадамі
25.05.2018
—
Разное
|
>
Паказалі спрыт атлетыУ сярэдзіне мая ў Віцебску адбылася абласная спартакіяда па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 2003-2004 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах прынялі 25 каманд. У склад пастаўскай уваходзілі Мацвей Мухля, Ірына Грынько, Вадзім Пазняк, Карына Лавец, Аляксандра Іванова, Віталій Дзяргач, Уладзіслаў Фазылаў, Ягор Карпенка (усіх трэніруе Інга Роліч) і Яўгеній Жукаў (трэнер — Аляксандр Вавінскі). — Усе пастаўчане выступілі годна, самы нізкі вынік — восьмае месца ў індывідуальным заліку, — расказвала Інга Роліч. — Напрыклад, Я. Жукаў, хоць і не ўвайшоў у тройку лепшых у бегу на 800 і на 1500 метраў (у яго пятае месца), выканаў трэці дарослы разрад і саступіў толькі равеснікам са школ алімпійскага рэзерву. Другі дарослы разрад выканаў М. Мухля. У агульнакамандным заліку мы сталі дзясятымі. У індывідуальным заліку Мацвей Мухля стаў найлепшым у бегу на 110 метраў з бар’ерамі. Ад першага месца на дыстанцыі 300 метраў яго аддзялілі паўсекунды, у выніку заняў другое месца. Другі вынік у кіданні дыска ў Ірыны Грынько і Вадзіма Пазняка, трэці ў бегу з перашкодамі — у Аляксандры Івановай. Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Як рыбкі ў вадзеКаля трохсот удзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы сабралі міжнародныя спаборніцтвы па плаванні «Кубак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры», якія адбыліся 19-20 мая ў Мінску. Паставы на іх прадстаўлялі тры выхаванцы Міхаіла Сярдзегі, старшага трэнера па плаванні спартыўнай школы Waterschool.by, адзін з філіялаў якой дзейнічае ў нашым горадзе. Дыстанцыя ўсіх заплываў — 50 метраў. У сваёй узроставай групе (2002-2003 гады нараджэння) Аляксандра Іванькова заняла другое месца ў стылі батэрфляй і трэцяе — вольным стылем. Яе равеснік Дзмітрый Лісіца прызавога месца не заняў, але ўвайшоў у пяцёрку мацнейшых плыўцоў батэрфляем. На рахунку Лізаветы Кліпа, якая выступала ва ўзроставай катэгорыі ад 11 да 12 гадоў, два першыя месцы (брасам і вольным стылем). Акрамя гэтага, яна выканала другі дарослы разрад па плаванні. Кожны паказаў свой максімальны рэзультат, якому папярэднічала складаная і карпатлівая падрыхтоўка. Па выніках спаборніцтваў пастаўчанкі ўзнагароджаны медалямі і граматамі кафедры плавання БДУФК. Вераніка ФІЛАНОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Паказалі спрыт атлеты У сярэдзіне мая ў Віцебску адбылася абласная спартакіяда па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 2003-2004 гадоў...
|
|