Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
25.05.2018
—
Разное
|
На аўтастаянцы каля рамонтнай майстэрні нехта каменнямі пашкодзіў лабавое і бакавое шкло ў аўтамабілі МАЗ.
* * * Жыхар Смаргоні паблізу дома па вул. Камсамольскай пабіў пенсіянера, пашкодзіў яго веласіпед. * * * Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці мужчына прадаў маё-масць, якая была арыштавана. * * * Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць індывідуальнага прадпрымальніка. Ён кіраваў аўтамабілем “Хюндай” і пры павароце налева наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку вуліцы па пешаходным пераходзе. * * * Раней судзімы мясцовы жыхар паблізу дома па вул. Сініцкага ўкраў пакінуты пакет, у якім знаходзіўся мужчынскі і жаночы абутак. Яго ўладальнікі ў гэты час каталіся на роліках. * * * Мужчына з прылаўка ў гандлёвай зале магазіна “Родны кут” украў бутэльку гарэлкі “Святочная”. * * * Жыхары Маладзечна, якія знаходзіліся ў стане ап’янення, у залескім магазіне “Паланэз” укралі з халадзільнай вітрыны 4 бутэлькі піва. З хлопцамі была дзяўчына, якая размовамі адцягвала ўвагу прадаўца. * * * Узбуджана крымінальная справа супраць работнікаў мясцовай лабараторыі за фальсіфікацыю інфармацыі аб шкодных выкідах у атмасферу. * * * Узбуджана крымінальная справа супраць грамадзянкі Расіі, якую за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны выслалі, але яна вярнулася зноў на Смаргоншчыну. * * * Узбуджана крымінальная справа за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. У мужчыны знайшлі дома 3 патроны, якія былі годныя для стральбы. * * * З дачнага доміка ў садаводчым таварыстве, якое знаходзіцца паблізу Асінаўкі, нехта ўкраў тэлефонны тэрмінал.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтастаянцы каля рамонтнай майстэрні нехта каменнямі пашкодзіў лабавое і бакавое шкло ў аўтамабілі МАЗ. |
|