25 мая ў Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. 21.by

25 мая ў Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 мая адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык.

выканкам 048.jpg

Спачатку былі разгледжаны вынікі працы народнагаспадарчага комплексу раёна ў першым квартале гэтага года. З дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Таццяна Шчэберака. Яна адзначыла, што нядрэнна ладзяцца справы ў прамысловасці, якая займае трэцяе месца ў вобласці па вытворчых паказчыках. На першым і другім - гэты сектар эканомікі гарадоў Гродна і Ліды.

выканкам 026.jpg

За справаздачны перыяд станоўчая дынаміка назіралася ў сельскай гаспадарцы, у асноўным за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўчай галіны.

За першыя тры месяцы гэтага года нядрэнна спрацаваў будаўнічы комплекс, ладзяцца справы на спажывецкім рынку раёна, станоўчай ацэнкі заслугоўвае аўтатранспартная галіна, павялічыўся экспарт прадукцыі, стала больш інвестыцый.

выканкам 029.jpg

Пасля даклада былі заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў жыллёва-камунальных службаў і некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дзе ў першым квартале назіраліся цяжкасці з выкананнем некаторых вытворчых паказчыкаў.

выканкам 033.jpg

Пасля гэтага была разгледжана работа раённага Цэнтра культуры па абслугоўванні жыхароў горада і сельскай мясцовасці, выказаны пэўныя заўвагі.

выканкам 047.jpg

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў шэраг іншых пытанняў. Па ўсіх іх былі прынятыя канкрэтныя рашэнні.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика