П'яны віцяблянін парэзаў падлетка ў трамваі. 21.by

П'яны віцяблянін парэзаў падлетка ў трамваі

25.05.2018 17:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб асабліва злосным хуліганстве.

Падазраваным па справе праходзіць 49-гадовы жыхар горада. 4 траўня каля 21-й гадзіны мужчына ў нецвярозым стане ехаў у трамваі па маршруце №7. Каля дома №62 па вуліцы Максіма Горкага мужчына, як паведамляецца, "беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў, схапіў непаўналетняга хлопца за валасы, дастаў нож і нанёс 16-гадоваму пацярпеламу рэзаную рану левага перадплечча".

Следчыя агледзелі месца здарэння, забралі нож, дапыталі пацярпелага і сведак, прызначылі неабходныя экспертныя даследаванні па крымінальнай справе.

З падазраванага ўзялі абавязацельства аб яўцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Віцебскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб асабліва злосным хуліганстве. Падазраваным па справе праходзіць 49-гадовы жыхар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика