Крымінал-дайджэст. 21.by

Крымінал-дайджэст

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двайная смерць

22 мая сын і бацька П. з Капцэвічаў пайшлі на рыбалку на вадаём, якія мясцовыя называюць Бугучка. Праз суткі ў раённы аддзел Следчага камітэта паступіла паведамленне, што рыбакі дадому так і не вярнуліся.

Супрацоўнікі РАСК выехалі на месца здарэння. Як высветлілася, рыбалка была толькі падставай – мужчыны без меры распівалі спіртное. З імі быў яшчэ адзін таварыш, але ён пайшоў раней дадому.

Цела старэйшага пацярпелага знайшлі ў той жа дзень у вадзе, а 24 мая – цела яго сына. Праводзіцца праверка.

 Аварыя з летальным зыходам

11 мая на дарозе “Кобрын-Гомель” у напрамку Расійскай Федэрацыі легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавым.

Легкавым аўтамабілем кіравала жанчына, якая памерла на месцы здарэння, бо  ўдар прыйшоўся на яе бок. Вадзіцель жа грузавіка атрымаў лёгкія раненні.

На чужыя грошы гарэлка смачней

К., раней судзімы, у Старых Кацурах дапамагаў пенсіянерцы па гаспадарцы. Калі даведаўся, што жанчына страціла па дарозе ў краму 140 рублёў, вырашыў адправіцца на іх пошукі.

Грошы знайшоў на траве ў двары, але пенсіянерцы іх не вярнуў, прапіў.

 Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса

Прасвідруе і пафарбуе

Невядомы ў перыяд часу з 10:00 10 мая па 22:20 24 мая  пранік у дом па вуліцы Першамайскай у Бабунічах, адкуль выкраў ўдарны дрыль і 30 літраў фарбы. Маёмасная шкода склала 150 рублёў.

Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.

… А чаму б не паслухаць радыё?

Ураджэнец Чачэрскага раёна пранік у дом у Лучыцах, адкуль выкраў балон з газам і радыёпрыёмнік “VEF-216”.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Падабаецца красці?

Р., раней судзімы за крадзёж, у перыяд з верасня 2017 па люты 2018 года ў Муляраўцы з хаты выкраў газавую пліту са злучальным абсталяваннем, газавы балон, ложак з матрацам, тумбачку, дзве пары ручак для дзвярэй, дзве люстры, металічную скрыню.

Маёмасная шкода ацэнена ў 806 рублёў.

А я сяду на веласіпед …

У Конкавічах невядомы пранік на тэрыторыю домаўладання па вуліцы Маладзёжнай, адкуль украў веласіпед “Аист” коштам 200 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Занадла каштоўнае святло

З аб’екта “Аўтатранспартны цэх” на тэрыторыі Петрыкаўскага ГАК невядомы выкраў свяцільнік “ВЭЛАН 33”, які належыць ААТ “Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Урон склаў 867 рублёў 60 капеек.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса

…Што змог знесці

Невядомы па вуліцы Чапаева ў Пцічы выкраў электрапілу “Форвард”, ручную цыркулярную пілу “Диолд”, электрычны падаўжальнік, набор шасцікутнікаў і прадукты харчавання. Узбуджана крымінальная справа.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двайная смерць 22 мая сын і бацька П. з Капцэвічаў пайшлі на рыбалку на вадаём, якія мясцовыя называюць Бугучка. Праз суткі ў раённы аддзел Следчага камітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика