Вандал, які пашкодзіў карціну “Іван Жахлівы”: ва ўсім вінаватая гарэлка
26.05.2018 20:28
—
Разное
|
Фота з адкрытых крыніцаў Мужчына, якога падазраюць у пашкоджанні карціны “Іван Жахлівы і сын яго Іван” у Траццякоўскай галерэі, прызнаўся, што здзейсніў гэты ўчынак у нецвярозым стане. Відэазапіс з фрагментам допыту падазраванага з’явіўся ў суполцы Mash ВКонтакте. “Прыехаў паглядзець на яе. А восьмай вечара завітаў у буфет, выпіў сто грамаў гарэлкі і чагосьці… Гарэлку не п’ю, вось і накрыла”, — прызнаўся на запісе падазраваны. Зламысніка клічуць Ігар Падпорын, яму 37 гадоў. Паводле звестак расійскіх СМІ, ён бяздомны, які ніколі раней не меў судзімасцяў і не стаяў на псіхіятрычным уліку. Іцыдэнт у Траццякоўскай галерэі ў Маскве здарыўся ўвечары 25 траўня. Мужчына схапіў металічны слупок агароджы, разбіў ім шкло карціны і затым нанёс некалькі ўдараў па халсце. Палатно парванае ў трох месцах. Найбольш каштоўнае — выява рук і твару цара і царэвіча не пацярпелі. Але падчас выпадзення шкла была пашкоджаная аўтарскай рама. Карціну знялі з экспазіцыі і накіравалі ў рэстаўрацыйную майстэрню. Паліцыя затрымала вандала. Распачатая крымінальная справа за пашкоджанне культурных каштоўнасцяў. Як нагадвае Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў Мужчына, якога падазраюць у пашкоджанні карціны “Іван Жахлівы і сын яго Іван” у Траццякоўскай галерэі, прызнаўся, што здзейсніў гэты... |
|