У Іванаўскім раёне легкавы аўтамабіль "Фольксваген" праламіў сцяну і заехаў у аднапавярховы цагляны дом, будаўніцтва якога яшчэ не было завершанае. Здарэнне адбылося ў вёсцы Моладава ўдзень 28 траўня. Як інфармуе БЕЛТА, на скрыжаванні кіроўца не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго легкавік выехаў з дарогі на прыватны ўчастак і пратараніў дом.
На шчасце, ніхто з людзей сур'ёзна не пацярпеў (кіроўца ад шпіталізацыі адмовіўся). А будынак трэба аднаўляць. На здымках відаць, што дзве сцяны часткова абваліліся.
Фота: abw.by У Іванаўскім раёне легкавы аўтамабіль "Фольксваген" праламіў сцяну і заехаў у аднапавярховы цагляны дом, будаўніцтва якога яшчэ не было завершанае....