Лето – идеальное время для очистки и технического обслуживания газового котла на твёрдом топливе
29.05.2018
—
Разное
|
Летні перапынак у ацяпленні жылых будынкаў – ідэальны час для міжсезоннай ачысткі і тэхнічнага абслугоўвання бытавога катла на цвёрдым паліве. Сістэматычнае выкананне простых дзеянняў можа значна павялічыць яго прадукцыйнасць і дапаможа пазбегнуць аварый. Часта выхад са строю сістэмы звязаны з няправільнай яе эксплуатацыяй. Спальванне ў катле вільготнага вугалю, сырой драўніны або яшчэ горш – смецця, прыводзіць да нагару, які істотна шкодзіць катлу. Адно з першых дзеянняў пасля яго выключэння на міжсезонны перапынак – гэта дбайная ачыстка катла, коміна, кантэйнера, а таксама вентылятара падачы паветра. Для гэтага можна выкарыстоўваць пыласос або шчоткі. Дзякуючы гэтаму ён будзе мець правільны баланс, што дазволіць павялічыць тэрмін яго эксплуатацыі. Самымі вялікімі ворагамі катлоў з’яўляюцца вільготнасць і адпаведна карозія. На катлах, якія стаяць у падвалах, вельмі часта збіраецца кандэнсат ад астуджэння цёплага паветра з вуліцы. Лепшым рашэннем з’яўляецца герметычнае закрыццё катла на лета. Таксама зараз прадаецца шмат сродкаў, якія могуць абараніць ад карозіі або як мінімум прадухіліць яе распаўсюджванне. Адной з самых вялікіх памылак падчас перапынку работы катла з’яўляецца зліў вады. Яна павінна быць і ў катле, і ў сістэме. У сувязі з гэтым часта ўзнікае яшчэ адна праблема. З-за розніцы тэмператур вады ў сістэме і катле частай з’явай з’яўляецца так званая “раса”. Каб гэтага пазбегнуць, рэкамендуецца абмежаваць цыркуляцыю ў сістэме, зачыніўшы клапаны. Памятайце, што вытворцы катлоў даюць гарантыю на сваю прадукцыю толькі тады, калі рэгулярна ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне аўтарызаваным сэрвісам. Інспекцыя Дзяржпрамнагляду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летні перапынак у ацяпленні жылых будынкаў – ідэальны час для міжсезоннай ачысткі і тэхнічнага абслугоўвання бытавога катла на цвёрдым паліве. Сістэматычнае...
|
|