Пабілі рэкорды па колькасці экскурсій
29.05.2018 17:24
—
Разное
|
Вучні 2“А” класа (на здымку) Бярозаўскай пачатковай школы разам з класным кіраўніком Ірынай Сяргееўнай Рудскай любяць падарожнічаць. За два гады яны пабілі ўсе школьныя рэкорды па колькасці экскурсій. Спачатку дзеці вывучалі помнікі гісторыі і наведалі значымыя мясціны роднага горада: Камсамольскі сквер, Цэнтральны парк, дзіцячую бібліятэку, краязнаўчы музей, дзе не проста назіралі за прадстаўленымі экспанатамі, а сталі непасрэднымі ўдзельнікамі музейна-педагагічных заняткаў. У другім класе экскурсійныя маршруты пашырыліся. Дзеці наведалі аддзяленне “Белтэлекам”, выехалі за межы горада, пабывалі ў музеі Першамайскай школы, дзе даведаліся аб знакамітых жыхарах і побыце вяскоўцаў. Перад Новым годам з задавальненнем завіталі ў госці да казачных жыхароў Белавежскай пушчы, пабывалі ў музеі прыроды, дзе ўпершыню ўбачылі зубра і іншых жыхароў лесу. Як толькі добра прыгрэла сонейка, вучні адправіліся ў падарожжа па Бярозаўскім краі. У вёсцы Міхалкі пабывалі ў этнаграфічным музеі-хаце дзеда Хвэдара, дзе ўбачылі побыт беларусаў пачатку ХХ стагоддзя, а ў Пешках знайшлі дом-музей, дзе нарадзіўся вядомы беларускі журналіст Міхаіл Шыманскі. У планах экскурсія ў музей Бярозаўскага РАУС, хочацца пабываць у Спораўскім заказніку, паглядзець на Белае возера. Адно вучні ведаюць добра: не трэба ехаць далёка, бо і тут, у сваім раёне, ёсць што паглядзець, было б жаданне. Марыя СІВЯКОВА, педагог-арганізатар Бярозаўскай пачатковай школы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучні 2“А” класа (на здымку) Бярозаўскай пачатковай школы разам з класным кіраўніком Ірынай Сяргееўнай Рудскай любяць падарожнічаць. За два гады яны пабілі ўсе... |
|