Кіпіць работа на сенажацях
30.05.2018
—
Разное
|
Неблагімі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка кармоў у ААТ «Вішнявецкі-агра». Першы ўкос праведзены тут на плошчы звыш 800 гектараў – гэта каля 80 працэнтаў. На палетках працуе механізаваны кормаўборачны атрад. Шчыруюць на кормаўборачных комплексах Аляксандр Маеўскі (на здымку ўверсе) і Максім Паплаўскі. На касілках рупяцца Віталій Шода і Мікалай Ажгірэвіч, на граблях – Аляксандр Рачок і Алег Камёнка. На адвозцы зялёнай масы задзейнічана адзінаццаць адзінак тэхнікі. Улік зробленых рэйсаў вядзе вагаўшчыца Наталля Брылеўская. Адну сянажную траншэю запоўнілі на МТФ «Вішнявец», другую – на МТФ «Мархачоўшчына № 2″ і трэцюю – на МТК «Вішнявец». Закладваецца сянаж з кансервантам, траншэя запаўняецца максімум за тры дні. Трамбаванне правяленай зялёнай масы вядзецца кругласутачна. На гэтай рабоце ўвесь светлавы дзень заняты Дзмітрый Барысевіч і Сяргей Пашкевіч, у начную змену завіхаецца Дзмітрый Міцюля. Якасць трамбавання, тэмпературу і вільготнасць закладзенага сенажу кантралююць аграном-насеннявод Святлана Макавецкая і галоўны ветурач Таццяна Пазняк (на сярэднім здымку злева направа). Адначасова сушаць у таварыстве і сена. Галоўны аграном Леанід Новік падкрэслівае, што травы параслі добрыя, таму корманарыхтоўшчыкі пастараюцца нарыхтаваць травяных кармоў не менш, чым у мінулым годзе. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неблагімі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка кармоў у ААТ «Вішнявецкі-агра». Першы ўкос праведзены тут на плошчы звыш 800 гектараў – гэта каля 80 працэнтаў. На палетках... |
|