У Віцебску міліцыя шукала бацькоў згубленай паўтарагадовай дзяўчынкі. 21.by

У Віцебску міліцыя шукала бацькоў згубленай паўтарагадовай дзяўчынкі

31.05.2018 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Увечары 30 траўня каля 22-й гадзіны ў Першамайскі РАУС Віцебска затэлефанаваў 51-гадовы мужчына і паведаміў пра малое дзіця, якое знаходзіцца адно каля пад'езда жылога дома па вуліцы Рэпіна.

На месца выкліку адразу выехала следча-аператыўная група. Яны пабачылі, што паўтарагадовая дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам мужчыны, які выклікаў міліцыю. Дзіця было апранутае ў ружовую майку і памперс. Дзяўчынку агледзелі медыкі з "хуткай", пасля чаго даставілі ў дзіцячую клініку для абследавання.

Міліцыянты шукалі бацькоў ці апекуноў дзіцяці.

І зранку 31 траўня афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка паведаміў БЕЛТА, што бацькі знайшліся. Падрабязнасці здарэння пакуль высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by Увечары 30 траўня каля 22-й гадзіны ў Першамайскі РАУС Віцебска затэлефанаваў 51-гадовы мужчына і паведаміў пра малое дзіця, якое знаходзіцца адно...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика