Доўгачаканы дождж жыхарам Нясвіжчыны метэаролагі абяцаюць на выхадных. 21.by

Доўгачаканы дождж жыхарам Нясвіжчыны метэаролагі абяцаюць на выхадных

31.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Яснае і бязвоблачнае надвор’е перадае Белгідраметэацэнтр у бліжэйшыя дні на тэрыторыі раёна. А на выхадных, нарэшце, усё ж павінен пайсці дождж, якога так зачакаліся агароднікі, садводы і зямля.

Сёння, 31 мая, максімальная тэмпература на Нясвіжчыне ўдзень складзе 25 °C вышэй за нуль, увечары — да +18 °C. Будзе дзьмуць паўночны вецер, хуткасць якога складзе 5 — 7 метраў за секунду. Ападкаў не прагназуецца.

Прыкладна такое ж надвор’е прагназуецца і першы дзень лета. Праўда, удзень тэмпература складзе ўсяго +18…+21 °C, а вечарам – тыя ж 18 са знакам “+”. На працягу дня будзе ясна і без дажджу.

У суботу, 2 чэрвеня, тэмпература пачне паўзці ўверх па ртутнаму слупку. Удзень яна можа скласці +25 °C, а ўвечары — +19…+21°C. Будзе воблачна з праясненнямі, а вечарам, з вялікай верагоднасцю, нас чакае дождж, магчымы навальніцы.

У нядзелю, 3 чэрвеня, дзённая маскімальная тэмпература вырасце на 1 градус — +26 °C, увечары – +18…+20 °C. Пры гэтым раніцай і ўвечары магчымы ападкі. Вецер складзе 5 — 7 м/с.

У першы дзень новага тыдня, 4 чэрвеня, ападкаў не прагназуецца. Дзённая тэмпература будзе ў межах +25… +27 °C, а вечарам паветра прагрэецца да 22 °C са знакам “+”. Заходні вецер у 7 –9 м/с можа дасянуць пры парывах да 14 м/с.
“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яснае і бязвоблачнае надвор’е перадае Белгідраметэацэнтр у бліжэйшыя дні на тэрыторыі раёна. А на выхадных, нарэшце, усё ж павінен пайсці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика