Правілы бяспечнага дзяцінства
31.05.2018
—
Разное
|
У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, івацэвіцкія выратавальнікі разам з актывістамі РА БМГАВП, дзевяцікласнікамі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікітай Ігнатавым і Дзмітрыем Шылавым наведалі дом сямейнага тыпу сям’і Горбачаў у Івацэвічах Асобная гутарка адбылася ў інспектара ГПіУГ райаддзела па НС з маці сямейнага дома Святланай Міхайлаўнай наконт небяспекі дзіцячых гульняў, якія яны прыдумляюць для сябе, як толькі пазбаўляюцца кантролю і нагляду з боку дарослых, а таксама аб мерах перасцярогі, якія павінны выконваць і бацькі, і старэйшыя браты і сёстры, калі ў сям’і ёсць малыя дзеці. Шмат парад, павучальных перасцярог было агучана прадстаўніком раённай службы выратавання падчас размовы з дзецьмі. Для малодшых было прапанавана некалькі дыдактычных гульняў, дзе яны павінны былі аддзяліць небяспечныя прадметы ад цацак, падабраць камплект адзення для паходу ў лес, сабраць раскіданыя па стале шарыкі “ртуці з разбітага градусніка”. Увазе малых былі прадэманстраваны некалькі мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”. Былі заданні і для старэйшых дзяцей, и нават для матулі. А на развітанне выратавальнікі і іх юныя памочнікі пакінулі ў сям’і Горбачаў тэматычныя (і не толькі) кніжкі-размаляванкі і кніжкі-казкі для малодшых, тэматычныя буклеты і брашуры для бацькоў і іншыя падарункі. Валерый Молаш, старшы інспектар ГП іУГ райаддзела па НС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках трэцяга этапа прафілактычнай рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!".
|
|