Беларусы затрымалі расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці
31.05.2018 21:44
—
Разное
|
Фота: customs.gov.by Беларускія мытнікі ў пункце пропуску "Новая Гута" затрымалі 53-гадовую расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці. У яе аўтамабілі Lexus LX570 знайшлі больш за 560 старажытных манет і дзясяткі вырабаў з каштоўных металаў. Як інфармуе Высветлілася, што манеты са сплаву срэбра былі адчаканены ў Маскоўскай дзяржаве ў XVI-XVIII стагоддзях, а вырабы са сплаву золата і срэбра, медзі і жалеза адносяцца да Чарняхоўскай культуры III-IV стагоддзяў. Эксперты аднеслі іх да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Справу расіянкі аб парушэнні мытнага заканадаўства разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Пра тое, дзе ў выніку апынуцца каштоўнасці, нічога не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: customs.gov.by Беларускія мытнікі ў пункце пропуску "Новая Гута" затрымалі 53-гадовую расіянку, якая вывозіла з Украіны культурныя каштоўнасці. У яе аўтамабілі Lexus... |
|