У Міёрах гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. 21.by

У Міёрах гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс

01.06.2018 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tut.by

У Міёрах у Віцебскай вобласці гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося раніцай 1 чэрвеня. Узгаранне ліквідавалі каля 30 ратавальнікаў і 8 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС была праведзеная эвакуацыя людзей з будынка, у якім было моцнае задымленне (персанал комплексу складае 8 чалавек). Ніхто з людзей не пацярпеў.

Адзначаецца, што тушэнне пажару, які пачаўся на даху, ускладніла металадахоўка. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Партал tut.by дадае, што фізкультурна-аздараўленчы комплекс быў адкрыты 8 гадоў таму. У ім ёсць трэнажорныя і гімнастычныя залы, лазня і басейн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by У Міёрах у Віцебскай вобласці гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося раніцай 1 чэрвеня. Узгаранне ліквідавалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика