Некаторых пытанняў магло б не быць. 21.by

Некаторых пытанняў магло б не быць

01.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


11 званкоў і 14 пытанняў паступілі на «прамую тэлефонную лінію» да кіраўніка раёна, якую ён праводзіў у мінулую суботу.

Першым да старшыні райвыканкама патэлефанаваў жыхар вёскі Ляхаўшчына. Будучы інвалі­дам 1-й групы, мужчына хоча, каб раз на тыдзень яму дастаўлялі дамоў неабходныя медыкаменты. Паколькі просьба не супярэчыць існуючаму заканадаўству (у Беларусі інвалідам 1-й групы належыць пастаянны догляд — рэд.), Сяргей Чэпік паабяцаў, што яна будзе выканана.

Наступны званок паступіў са сталіцы. Мінчаніна хвалюе дрэнны стан дарогі каля дома цешчы, якая жыве ў Дунілавічах. З праблемай зношанага дарожнага пакрыцця да кіраўніка раёна звярнуліся і жыхары дома №198 «Б» па вуліцы Ленінскай у райцэнтры. А вось жанчыну з 6-га гарадка цікавіла пытанне наконт таго, ці будзе ў гэтым мікрараёне будавацца дзіцячы садок. Сяргей Чэпік патлумачыў, што ён запланаваны, аднак пакуль усё ўпіраецца ў фінансаванне.

Не ўсё задавальняе і жыхароў вуліцы Юбілейнай. На «прамую лінію» да старшыні райвыканкама патэлефанавалі дзве жанчыны з гэтага мікрараёна. Адна скардзілася на неабсталяваную, па яе словах, дзіцячую пляцоўку каля 23-га дома, другую непакоіў лёс закрытага кіёска «Саюздрук», у прыватнасці, ці будзе ён зноў працаваць. Каб праясніць сітуацыю, мы звярнуліся да начальні­ка раённага вузла паштовай сувязі Таццяны Гайлюн. Вось што яна патлумачыла:

— Аднаўляць работу кіёска немэтазгодна. У Паставах на сённяшні дзень працуюць 4 стацыянарныя аддзяленні паштовай сувязі: у 5-м і 6-м гарадках, у мікрараёне будаўнікоў і на плошчы Леніна. Для параў­нання прывяду прыклад суседніх раёнаў, дзе такой колькасці аддзяленняў няма. Тыя віды плацяжоў, якія прымаліся ў гэтым паштовым кіёску, кліенты могуць ажыццяўляць у Беларусбанку і Аграпрамбанку, размешчаных па вуліцы Юбілейнай. Акрамя таго, аплаціць любыя паслугі можна праз інфакіёскі ці ўвогуле не выходзячы з дома, праз інтэрнэт.

Таксама на «прамую лінію» звярнуліся з просьбай замяніць пашкоджаны электраслуп па вуліцы Школьнай у Паставах, жыхар вёскі Свіраны цікавіўся працэдурай нарыхтоўкі дроў. Два чалавекі патэлефанавалі з Камай. Да традыцыйнага «дарожнага пытання» ў аграгарадку далучылася яшчэ і «банкаўскае». Людзі выказвалі занепакоенасць закрыццём банкамата. У сельскай мясцовасці, нягледзячы на развіццё сучасных тэхналогій, пакуль далёка не ўсе плацяжы можна ажыццявіць безнаяўным спосабам. Пра перспектывы вырашэння гэтай праблемы расказаў начальнік РКЦ №17 г. Паставы філіяла ААТ «Белагра­прамбанк» Дзмітрый Собаль:

— Мы разумеем, што закрыццё банкаматаў нязручнае для мясцовых жыхароў. Дарэчы, гэта праблема актуальная не толькі для Камай, але і для Варапаева. Такое рашэнне для нас вымушанае. Яно звязана з тым, што апошнім часам у краіне пачасціліся выпадкі рабавання банкаматаў. Каб забяспечыць захаванасць, будзем перамяшчаць іх у тыя будынкі, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням тэхнічнай умацаванасці і іх можа ўзяць пад нагляд  Дэпартамент аховы. У Камаях гэта мясцовы Дом культуры па вуліцы Зялёнай, а вось наконт Варапаева сказаць дакладна пакуль нельга. Разглядаюцца два варыянты: паліклініка або магазін «Даброном». Што да тэрмінаў правя­дзення работ, то плануем іх завяршыць да пачатку ліпеня.

Падводзячы вынікі «прамой тэлефоннай лініі», Сяргей Чэпік падкрэсліў, што некаторых пытанняў магло б не быць увогуле, калі б адпаведныя службы больш аператыўна ўключаліся ў вырашэнне надзённых праблем людзей.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 11 званкоў і 14 пытанняў паступілі на «прамую тэлефонную лінію» да кіраўніка раёна, якую ён праводзіў у мінулую суботу. Першым да старшыні райвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика