У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця. 21.by

У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця

03.06.2018 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнні адбыліся амаль адначасова ў дзвюх вёсках у розных раёнах. 2 чэрвеня ў 23.40 паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з апёкамі 1-2 ступені (21% цела) хлопчыка 2008 года нараджэння. Дзіця абгарэла падчас спальвання смецця на адным з падворкаў у вёсцы Краснаўцы Лідскага раёна.

Літаральна праз 12 хвілінаў прыйшло яшчэ адно паведамленне: у лякарню з апёкамі 1-2 ступені (2% цела) трапіў хлопчык 2008 года нараджэння з вёскі Сялец Наваградскага раёна. Ён таксама пацярпеў падчас спальвання смецця.

Па абодвух інцыдэнтах праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнні адбыліся амаль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика