Міністр канцылярыі прэзыдэнта Польшчы наведаў Ваўкавыск
04.06.2018
—
Разное
|
Міністр канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі, які займаецца кантактамі з польскай дыяспарай за мяжой, наведаў Беларусь. Падчас двухдзённага візыту міністар завітаў у Гародню ды Ваўкавыск. У суботу Адам Квяткоўскі наведаў польскія месцы памяці ў Гародні. Міністр усклаў кветкі і запаліў знічы пад Катыньскім крыжам, на магілах абаронцаў Горадні на гарнізонных могілках, а таксама на магіле Элізы Ажэшкі, паведамляе У нядзелю Адам Квяткоўскі завітаў у Ваўкавыск. У горадзе працуе польская школа, ёсць шмат месцаў памяці, а паводле афіцыйнай статыстыкі там жыве каля 40% палякаў. Палітык сустрэўся з польскай моладдзю, з актывістамі СПБ, усклаў кветкі на магілах жаўнераў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны, каля крыжа ў гонар паўстанцаў 1863-га года, таксама наведаў польскую грамадзкую школу, якая працуе ў горадзе. Міністр цікавіўся пытаннямі ўшанавання памяці ды набору вучняў у школу. Фота znadniemna.pl Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі, які займаецца кантактамі з польскай дыяспарай за мяжой, наведаў Беларусь. Падчас... |
|