У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку
05.06.2018 10:42
—
Разное
|
![]() Навагрудак. Фота: gaigrodno.by У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку, паведамляе . ДТЗ адбылося 4 чэрвеня на вуліцы Гродзенскай. Дзяўчынка на ровары ехала па ўзбочыне дарогі. У спадарожным напрамку рухаўся "Фальксваген", які няправільна абраў бакавы інтэрвал і збіў яе. Раварыстку шпіталізавалі з траўмамі рук і ног. Выявілася, што за рулём аўто быў нецвярозы кіроўца. Дарэчы, адбылося ў суботу, 2 чэрвеня, у Карэлічах. Два падлеткі ехалі на адным ровары: адзін з іх сядзеў на раме. Пры выездзе на вуліцу Школьную ровар не здолеў раз'ехацца з "Фальксвагенам" і стукнуўся ў бампер аўто. Пры сутыкненні падлеткі паваліліся і атрымалі шматлікія ўдары і ранкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагрудак. Фота: gaigrodno.by У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося 4 чэрвеня на вуліцы...
|
|